Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «‎Барыс Аракчэеў. Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака»

сб, сегодня
11:00
Описание

3 чэрвеня 2026 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё юбілейнай выставы «‎Барыс Аракчэеў. Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака».

Мастак і педагог, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, кавалер ордэна Францыска Скарыны Барыс Уладзіміравіч Аракчэеў (1926-2013) — прызнаны майстар рэалістычнага мастацтва, чый жывапіс стаў неад’емнай часткай беларускага выяўленчага мастацтва другой паловы XX стагоддзя. Спадчына мастака ўключае буйныя праграмныя сюжэтна-тэматычныя карціны, шматлікія пейзажы, вытанчаныя кветкавыя нацюрморты.

Вайна пакінула глыбокі след у душы Барыса Аракчэева і стала важнай часткай яго мастацкіх твораў («‎Нашы прышлі», «‎Партызанскія завірухі», «‎Ішлі эшалоны» і інш.). У той жа час шэраг маштабных тэматычных палотнаў жывапісца раскрывае пасляваеннае мірнае працоўнае жыццё. Гэта карціны «‎Даяркі» (1965), мХлеб» (1969), «‎Гарачая пара» (1970), «‎У родным краі» (1975), «‎Жніво» (1976). Манументальнасць вобраза, веліч і сіла чалавека — галоўнае, што раскрывае мастак у сваіх палотнах, якім уласцівыя мастацкія асаблівасці «‎суровага стылю».

Геаграфія пейзажаў Барыса Аракчэева даволі шырокая, ён шмат ездзіў на пленэры па Беларусі і Расіі, бываў у курортным пасёлку Хоста, дзе маляваў ландшафты палёў і рэк; натхнялі яго вёскі і гарады, сярод якіх Будзілава, Крывічы, Павязынь, Пабярэжжа, Лагойск, Ракаў, Турбанава і Тутаеў, што на Яраслаўшчыне. Выкананыя на натуры эцюды, эскізы, малюнкі мастак ствараў хутка, з лёгкасцю ўжываючы розныя графічныя тэхнікі — аловак, вугаль і сангіну, туш, падліўку і пастэль, каляровыя алоўкі і васковую крэйду, акварэль і гуаш.

Славутасці Мінска і мілыя сэрцу майстра старыя дворыкі, паркі, скверы захаваны яго таленавітым пэндзлем у шматлікіх гарадскіх краявідах. Часам яны прасякнутыя лірыкай і паэзіяй, радзей — экспрэсіўныя і дынамічныя. Але заўсёды кампазіцыйна прадуманыя, пластычныя і насычаныя колерам.

Нацюрморты з бэзам — асобная старонка творчай спадчыны мастака. Выкананыя алеем і акварэллю, яны простыя па кампазіцыі, але напоўнены каларыстычнымі эфектамі, свежасцю, прыгажосцю пластычных аб’ёмаў, мігаценнем фарбаў. Святочнае гучанне кветкавым нацюрмортам Барыса Аракчэева надаюць яркі і радасны каларыт, складаная фактура, пастозная манера пісьма.

На юбілейнай выставе будуць экспанавацца творы жывапісу і графікі са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў, грамадскага аб’яднання «‎Беларускі саюз мастакоў» і калекцыі сям’і мастака.

Выстава працуе да 6 ліпеня 2026 года.

Куратары выставы — Святлана Іванаўна Анэйка, старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларускага мастацтва ХХ-ХХI стст., Наталля Леанідаўна Сяліцкая, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела беларускага мастацтва XX-XXI стст.

  • Время работы: понедельник, среда, пятница, суббота, воскресенье с 11:00 до 19:00; четверг с 13:00 до 21:00; вторник — выходной день
  • Вход:

    Взрослые — 15,00 руб.

    Учащиеся и студенты (дневная форма обучения) — 8,00 руб.

    Семейный уикенд:

    2 взрослых + 1 ребенок — 35,00 руб.

    2 взрослых + 2 ребенка — 42,00 руб.

    2 взрослых + 3 ребенка — 49,00 руб.

    1 взрослый + 2 ребенка — 28,00 руб.

    1 взрослый + 3 ребенка — 35,00 руб.

    1 взрослый + 4 ребенка — 42,00 руб.

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie