Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «Сугучча»

пн, сегодня
Описание

Дыялог пакаленняў праз жывапіс: калектыўная выстава Гімназіі-каледжа мастацтваў.

Мінская абласная бібліятэка запрашае сваіх пастаянных чытачоў і гасцей пазнаёміцца з мастацкімі работамі калектыўнай выставы жывапісу «Сугучча», арганізаванай сумесна з ДУА «Гімназія-каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка».

Аўтарамі выставы сталі беларуская мастачка і педагог Вікторыя Дзямешка і яе вучні — навучэнцы трэцяга курса напрамку «Жывапіс» Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка: Ліза Аўсейчык, Марыя Гарошка, Ліза Ермаловіч, Дзмітрый Курылкін, Насця Радзевіч і Вера Шэмет.

Мастацкая выстава «Сугучча» — гэта творчы дыялог настаўніка і вучняў, у якім жывы і непасрэдны імпульс праходзіць праз усе работы экспазіцыі. Кожны з юных мастакоў, ступіўшы на шлях выяўленчага мастацтва, непазбежна сутыкаецца з праблемай выбару, які часта дапамагае вызначыць старэйшы настаўнік. Будучы дасведчаным жывапісцам, Вікторыя Дзямешка не вядзе вучняў за руку, а дапамагае ім знайсці ўласны мастацкі голас і дае неабходную свабоду — у выбары жанру, стылю, выразнасці і кампазіцыйнага мыслення.

Індывідуальны падыход і арыгінальны погляд маладых талентаў прасочваецца ў выразных партрэтах, якія адлюстроўваюць не толькі знешнія, але і ўнутраныя якасці чалавека, яго настрой і характар. Кожны нацюрморт — гэта магчымасць паказаць навакольны свет у новай перспектыве, заўважыць дэталі паўсядзённасці і перадаць іх праз колер і фактуру. Эксперыменты з кампазіцыяй нараджаюць асобныя гісторыі, напоўненыя сімваламі і развагамі.

Калі вопыт ідзе побач з энергіяй маладосці, а фарбы набываюць амаль фізічную выразнасць, узнікае сугучча жывапісных галасоў, здольных расказаць свае гісторыі кожнаму, хто адкрыты да мастацтва.

  • Время работы: пн-чт с 12:00 до 20:00; сб, вс — с 10:00 до 18:00; пятница — выходной день
  • Вход:

    Свободный

  • Организатор:

    Государственное учреждение «Минская областная библиотека им. А. С. Пушкина»

    УНП 100356557

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie