-
Вход:
15,00 руб.
- Инфолиния:
-
Организатор:
Учреждение «Государственный литературно-мемориальный музей Якуба Коласа»
16 мая 2026 года ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа ў межах музейнага свята «Кола(с) часу» пачынае працу часовая экспазіцыя з фондаў Віцебскага абласнога краязнаўчага музея «Выстаўка адной карціны».
Якуб Колас — адна з найбольш значных постацей беларускай літаратуры, чые творы сталі сімвалам нацыянальнай ідэнтычнасці і культурнай спадчыны. У 1926 годзе яму было нададзена ганаровае званне Народнага паэта Беларусі, што стала прызнаннем яго ўнёску ў развіццё беларускай мовы і літаратуры. Гэтая падзея не толькі адзначыла яго творчы шлях, але і падкрэсліла важнасць яго слова для беларускага народа. З гэтай нагоды рашэннем прэзідыума Віцебскага выканкама ў 1927 годзе быў набыты партрэт Якуба Коласа аўтарства Абрама Бразера для перадачы ў фонды Віцебскага музея.
Сёлета мы адзначаем стогадовы юбілей з моманту надання Якубу Коласу годнасці народнага паэта. Гэты год у музеі Класіка адзначаецца святочнымі тэматычнымі экспазіцыямі і мерапрыемствамі.
Сталай традыцыяй нашага музея стала і правядзенне выстаўкі адной карціны ў межах Міжнароднага дня музеяў і акцыі «Ноч музеяў». У гэтым годзе толькі падчас музейнага свята «Кола(с) часу» наведвальнікі атрымаюць магчымасць убачыць знакаміты партрэт Якуба Коласа аўтарства Абрама Бразера з фондаў Віцебскага абласнога краязнаўчага музея.
Сардэчна запрашаем!
15,00 руб.
Учреждение «Государственный литературно-мемориальный музей Якуба Коласа»