Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «Успомнілася пра Вас і захацелася напісаць…»

чт, завтра
Музей М.Богдановича ул. Богдановича, 7а
12:00
Описание

14 мая 2026 года а 12-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца прэзентацыя сумеснага беларуска-расійскага выставачнага праекта «Успомнілася пра Вас і захацелася напісаць…» (Адам Багдановіч і Максім Горкі). Адкрыццё выставы пройдзе падчас Дзён Ніжняга Ноўгарада ў Мінску ў межах Міжнароднага культурна-асветніцкага фэсту «Шлях сяброўства».

Адам Багдановіч і Максім Горкі пазнаёміліся ў 1896 годзе, амаль адразу пасля пераезду сям’і Багдановічаў у Ніжні Ноўгарад. Яны пасябравалі, а пазней сталі сваякамі, калі Адам Ягоравіч ажаніўся з Аляксандрай Волжынай — роднай сястрой жонкі Максіма Горкага. Іх сяброўства працягвалася шмат дзесяцігоддзяў: яны сустракаліся ў Ніжнім Ноўгарадзе і Маскве, падтрымлівалі адзін аднаго і вялі актыўную перапіску.

На працягу многіх гадоў цеснае супрацоўніцтва звязвае Дзяржаўны музей А. М. Горкага ў Ніжнім Ноўгарадзе і Літаратурны музей Максіма Багдановіча ў Мінску. Супрацоўнікі беларускага музея неаднаразова прымалі ўдзел у Горкаўскіх чытаннях, арганізоўвалі сумесныя круглыя сталы і выставы.

У экспазіцыі ўпершыню будуць прадстаўлены каштоўныя матэрыялы з фондаў Дзяржаўнага музея А. М. Горкага, звязаныя з сям’ёй Багдановічаў: выявы фотаздымкаў, лістоў, аўтографаў і машынапісаў, што раскрываюць невядомыя старонкі жыцця дзвюх сем’яў. Выставу дапоўняць арыгінальныя матэрыялы з фондаў музея Максіма Багдановіча, прысвечаныя сяброўству рускага пісьменніка і бацькі беларускага паэта.

  • Вход:

    Свободный

  • Инфолиния:

    +375 17 363 07 61

  • Возрастное ограничение: 10+
Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie