Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава жывапісу Алеся Фалея «Паміж небам і зямлёй»

ср, 13 мая
БелАрт ул. К. Маркса, 4
18:00
Описание

Адкрыццё 13 мая (серада) а 18-й гадзіне.

У новым выставачным праекце Алесь Фалей абраў цэнтральным паняццем хісткае «становішча» паміж небам і зямлёй. Праслойка «паміж» фарміруецца пад уплывам сфер неба (пачуцці, ідэі) і зямлі (рэальны свет матэрыяльных рэчаў і падзей).

Жывапісны медыум Алеся Фалея з яго цякучай і бескантрольнай стыхійнасцю крышталізуе персанальную энергетыку мастака ў сістэмы з плям і ліній. Фарбы палоцен пабудаваны на падставе старажытнай каларыстычнай трыяды: чорнае, белае, чырвонае і асацыіруюцца з сіламі прыроды і духоўным светам чалавека.

Выбар экспрэсіўнага беспрадметнага жывапісу ў якасці мастацкай стратэгіі дае падставу да пачуццёва-інтуітыўнага дыскурсу, робіць палотны Алеся Фалея спецыфічным полем для асабістага паглыблення гледача.

Аднак, некаторыя творы мастака ўтрымліваюць элементы выяўленчасці і мы можам здагадацца пра сюжэты: чалавек, які нясе шкло, вершнік на няўрымслівым кані, разняволеная прыгажуня на адпачынку.

Экспазіцыя «Паміж небам і зямлёй» скіравана хутчэй не на інтэлектуальнае спасціжэнне, а на эмацыянальную рэакцыю гледачоў, якія, трапіўшы ў прастору свабоднай экспрэсіі, вымушаны знаходзіць месца вытанчаным і брутальным карцінам Алеся Фалея ў сваім жыццёвым досведзе.

Выстава ўключае 12 жывапісных палоцен (палатно, акрыл) Алеся Фалея, створаных у апошнія тры гады.

Выстава дэманструецца з 13 мая па 6 чэрвеня 2026 г.

  • Время работы: Пн-пт — с 11:00 до 20:00; сб — с 11:00 до 19:00; вс — выходной
  • Вход:

    Свободный

  • Возрастное ограничение: 0+
Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie