Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Экспазіцыя «Вобразы мілыя роднага краю»

пт, завтра
Музей Якуба Коласа ул. Академическая, 5
17:00
Описание

8 мая 2026 года а 17-й ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа пачынае працу часовая мастацка-дакументальная экспазіцыя «Вобразы мілыя роднага краю», прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння беларускага мастака, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Барыса Уладзіміравіча Аракчэева (1926–2013). Выстава дазваляе прасачыць яго творчы шлях ад ранніх студэнцкіх работ да твораў апошніх гадоў жыцця і раскрывае асобу мастака.

Экспазіцыя пабудавана як падарожжа па жыццёвым і творчым шляху Барыса Аракчэева. Прадстаўленыя работы паказваюць развіццё яго таленту: ад навучальных прац у Беларускай акадэміі мастацтваў да сталай творчасці. Асаблівую каштоўнасць надаюць дакументы, ілюстрацыі і асабістыя рэчы, якія дапамагаюць глыбей зразумець як творцу, так і чалавека.

Нарадзіўшыся ў 1926 годзе ў Расіі, Барыс Аракчэеў звязаў свой лёс з Беларуссю, дзе атрымаў мастацкую адукацыю і дасягнуў прафесійных вышынь. Яго спадчына, прадстаўленая ў музеях і галерэях краіны, з’яўляецца важным унёскам у беларускую культуру.

Экспазіцыя размяшчаецца ў музеі Якуба Коласа, бо мастака і паэта аб’ядноўвае любоў да роднай зямлі і яе вобразнае асэнсаванне. Якуб Колас — прызнаны «пясняр нацыянальнай прыроды». Барыс Аракчэеў працаваў у жанры пейзажу і нацюрморта, прысвячаючы свае творы беларускім краявідам. Яго мастацтва прасякнута любоўю да прыроды і рэалістычным яе адлюстраваннем.

Сардэчна запрашаем!

  • Вход:
  • Инфолиния:

    +375 17 353 17 03

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie