24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «Чарнобыль: 40 гадоў сузірання»

ср, завтра
11:00
Описание

З 18 красавіка па 13 мая 2026 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь будзе экспанавацца выстава «‎Чарнобыль: 40 гадоў сузірання».

У ноч на 26 красавіка 1986 г. адбылася аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. З таго часу мінула 40 гадоў. Мы назіраем наступствы аварыі не толькі на ўзроўні выпаленай зямлі і пакінутых гарадоў, але і ў самай глыбіні чалавечага духу. Гэтыя сорак гадоў ператварылі гістарычную дату ў сакральную дыстанцыю, якая дазволіла нам перайсці ад жаху да засяроджанага ўзірання ў «‎чорную быль» нашай гісторыі. Гэтае сузіранне — спроба ўсвядоміць, як за чатыры дзесяцігоддзі горыч выпрабавання ператварылася ў ціхую, але нязломную сілу, даказваючы, што там, дзе розум бачыць толькі тлен, дух знаходзіць шлях да ператварэння і вечнасці.

Экспазіцыйны рад прадстаўлены творамі жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва знакавых майстроў і аб’яднаны агульнай лініяй біблейскага апакаліптычнага вобраза «‎Зоркі Палын» з Адкрыцця Іаана Багаслова.

Выстава жывапісу, графікі і скульптуры беларускіх мастакоў XX-XXI стагоддзяў «‎Чарнобыль: 40 гадоў сузірання» створана на аснове работ са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Музея гісторыі горада Мінска, фондаў Беларускага саюза мастакоў і прыватных калекцый.

Куратары выставы — Аляксандра Чэчат і Анастасія Мянькоўская, малошыя навуковы супрацоўнік аддзела беларускага мастацтва XX-XXI ст.

  • Время работы: понедельник, среда, пятница, суббота, воскресенье с 11:00 до 19:00; четверг с 13:00 до 21:00; вторник — выходной день
  • Вход:

    Взрослые — 15,00 руб.

    Учащиеся и студенты (дневная форма обучения) — 8,00 руб.

    Семейный уикенд (в выходные и праздничные дни, для семей с несовершеннолетними детьми):

    – 2 взрослых + 1 ребенок — 35,00 руб.

    – 2 взрослых + 2 ребенка — 42,00 руб.

    –2 взрослых + 3 ребенка — 49,00 руб.

    –1 взрослый + 2 ребенка — 28,00 руб.

    –1 взрослый + 3 ребенка — 35,00 руб.

    –1 взрослый + 4 ребенка — 42,00 руб.

    Первый понедельник месяца: льготный билет для взрослых — 8,00 руб.

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie