- Время работы: вт-вс с 10:00 до 19:00, пн — выходной
-
Вход:
Взрослые — от 3,00 до 8,00 руб.
Школьники, учащиеся и студенты — от 2,00 до 4,00 руб.
- Инфолиния:
- Возрастное ограничение: 6+
Літаратурны музей Максіма Багдановіча распачаў сваю дзейнасць 1 красавіка 1981 года. Многія рэчы, звязаныя з паэтам, у гэты час ужо знаходзіліся ў сховішчах іншых устаноў культуры, навукі Беларусі і замежжа. Адпаведна, пошук і збіранне матэрыялаў зрабіліся асноўнымі кірункамі працы.
Дзякуючы намаганням супрацоўнікаў і плённаму ўзаемадзеянню са сваякамі, навукоўцамі, пісьменнікамі, аматарамі-энтузіястамі за сваю 45-гадовую гісторыю музейныя фонды папоўніліся самымі разнастайнымі артэфактамі, а сам музей зрабіўся галоўнай установай па захаванні культурнай спадчыны, звязанай з Максімам Багдановічам.
У гэтым працэсе нельга пераацаніць ролю фондастваральнікаў, якія цягам больш як чатырох дзесяцігоддзяў папаўнялі музейную скарбніцу — яна на дадзены момант складае больш за 22.000 музейных прадметаў.
Кожны, хто спрычыніўся да гэтай пачэснай справы, можа са шчырым сэрцам прамовіць: «Музей — гэта мы!». Гэта дзясяткі і сотні людзей, сярод якіх вылучаецца пэўная колькасць знакавых імёнаў. У экспазіцыі прадстаўлены: Ніна Ватацы, Анастасія, Аркадзь і Максім Бараховічы, Наталія Кунцэвіч, Мікалай Гразноў, Ніна Дзябольская, Мікалай Лілееў, Віталь Моос, Людвіка Сівіцкая, Міхась Пазнякоў.
Завітвайце ў музей, знаёмцеся з цікавымі экспанатамі, магчыма, менавіта вы станеце героем нашай наступнай юбілейнай выставы і з гонарам будзеце распавядаць пра гэта родным і сябрам.
Прэзентацыя выставы адбудзецца 1 красавіка а 17-й гадзіне.
Запрашаем!
Взрослые — от 3,00 до 8,00 руб.
Школьники, учащиеся и студенты — от 2,00 до 4,00 руб.