Старая Беларусь, якая яна? Прыцягальна-таямнічая, у якой, здаецца, жыве сам міф... Максім Багдановіч захапляўся гісторыяй сваёй радзімы і прысвяціў ёй у зборніку «Вянок» аднайменны раздзел вершаў. Факт і фантазія цесна змяшаліся ў гэтай нізцы. І наш музей прапануе вам пагрузіцца ў такую, амаль што казачную, атмасферу падчас інтэрактыўнай праграмы.
У праграме:
– Міні-экскурсія;
– Квэст па прасторах экспазіцыі;
– Чароўны майстар-клас па візуальнай паэзіі.
Максім Багдановіч, беларуская гісторыя, выдатная паэзія і цудоўны настрой — вось што чакае вас у гэты выходны дзень у нашым музеі.