-
Вход:
30,00 руб.
-
Инфолиния:
Запіс па тэлефоне +375 17 355 22 95
- Возрастное ограничение: 12+
Старая Беларусь — якая яна? Далёкая і малазразумелая, калі падыходзіць да яе з наскоку. Але адначасова блізкая і пяшчотная, калі паглыбіцца ў яе нетры.
Мы прапануем вам весела правесці час і разам з тым дакрануцца да нашай гісторыі падчас інтэрактыўнай праграмы, якая адбудзецца ў музеі Багдановіча 15 красавіка ў 16:30.
Выстава Марыі Каралёвай «Старая Беларусь» перанясе нас на стагоддзі назад, а домік-ліхтарык, які вы зробіце разам з ёй на майстар-класе, нібы падсвеціць тое, што для звычайнага вока стала, на жаль, нябачным.
Квэст па экспазіцыі і віктарына дапамогуць узгадаць, як жылі нашы продкі часоў Максіма Багдановіча і даўней, а вершы класікаў пакажуць, чым яны натхняліся, і спадзяемся, не пакінуць раўнадушнымі і вас.
30,00 руб.
Запіс па тэлефоне +375 17 355 22 95