24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «Пад нябёсамі радзімы»

ср, сегодня
Галерея Щемелева ул. Революционная, 10
11:00
Описание

4 сакавіка 2026 года а 18-й гадзіне ў Галерэі мастацтваў Леаніда Шчамялёва адбудзецца адкрыццё выставы аднаго з самых вядомых майстроў беларускай графікі Уладзіміра Самойлавіча Басалыгі «Пад нябёсамі радзімы» у рамках праекта «Класікі-сучаснікі».

Уладзімір Басалыга належыць да пакалення мастакоў, якім наканавана было ствараць нацыянальную школу графікі сучаснага беларускага мастацтва. Сфарміраваны адлігай 60-х гадоў Уладзімір Басалыга, выпускнік Мінскага мастацкага вучылішча (Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А.К. Глебава) і Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў), пачынаў свой творчы шлях як кніжны графік. Яму, мастаку-пачаткоўцу, прапаноўвалі афармляць кнігі выдатных беларускіх паэтаў. Глыбока патрыятычная паэзія таленавітых пісьменнікаў і шчырае сяброўства з Уладзімірам Караткевічам знайшлі гарачы водгук у творчасці мастака. Тэма вяртання гістарычнай памяці свайму народу становіцца для Уладзіміра Басалыгі важнай.

На выставе будуць прадстаўлены каляровыя малюнкі архітэктурных помнікаў, якія мастак выканаў адразу пасля падарожжаў па гістарычных мясцінах. Малюнкі дазваляюць больш глыбока зразумець творчыя пошукі мастака перад тым, як распачаць працу над вялікімі літаграфіямі.

Серыя «Помнікі дойлідства Беларусі» была створана ў няпростыя для нацыянальнай культуры часы. Сваімі аўталітаграфіямі мастак заклікаў грамадства да захавання гэтай прыгажосці, створанай нашымі таленавітымі продкамі. Помнікі дойлідства на лістах Уладзіміра Басалыгі — гэта магутныя сведкі нашай гісторыі, якія захапляюць сваёй велічнай красой. Кожны помнік архітэктуры мастак аздобіў арнаментальнай рамай з пазначэннем месца і часу пабудовы, што робіць серыю «Помнікі дойлідства Беларусі» сапраўднай мастацкай энцыклапедыяй выдатных дасягненняў беларускай архітэктурнай спадчыны.

Серыя «Ахвяры духоўнага Чарнобыля» прысвечана хрысціянскім святыням, якія былі знішчаны ў ліхалеццях войн, а таксама ў часы заняпаду рэлігійных традыцый. У графічных аркушах Уладзіміра Басалыгі паўсталі ў сваёй непаўторнай прыгажосці даўно страчаныя драўляныя і каменныя бажніцы яго роднай Случчыны, звесткі пра якія мастак рупліва збіраў з розных крыніц. Работы з гэтай серыі створаны ў апошнія гады жыцця мастака і шырока прадстаўлены на гэтай выставе.

На выставе наведвальнікі ўбачаць больш за 40 выбітных работ з творчай спадчыны Уладзіміра Басалыгі. Сярод іх аўталітаграфіі, афорты і графічныя аркушы, створаныя пры дапамозе каляровых і вугальных алоўкаў, тушы, пастэлі.

Выстава працягне сваю работу па 19 красавіка 2026 года.

  • Время работы: серада — нядзеля 11:00 — 19:00
  • Вход:

    6,00 руб. — для дарослых

    4,00 руб. — для студэнтаў

    3,00 руб. — для школьнікаў

  • Инфолиния:

    +375 17 342 24 26

  • Возрастное ограничение: 0+
Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie