- Время работы: штодня з 12:00 да 23:00
-
Вход:
Вольны
«Мова кветак» — гэта выстава пра стан.
Пра цішыню, у якой можна выдыхнуць.
Пра святло, цеплыню і пяшчоту, што напаўняюць жанчыну знутры.
Напярэдадні 8 Сакавіка, у год беларускай жанчыны, гэтая выстава гучыць асабліва. Яна — пра ўнутранае цвіценне, пра мяккую сілу, пра прыгажосць, якая не патрабуе гучнасці.
Кветкі ў маім жывапісе — не проста вобразы прыроды. Гэта сімвал жаночай прыроды: крохкай і моцнай адначасова, здольнай расцвітаць у любы час.
Асабліва каштоўна, што частка работ стала асновай дызайну маіх аўтарскіх шаўковых хустак. Якія будуць прадстаўлены на адкрыцці выставы.
Так жывапіс выходзіць за межы палатна — становіцца адчувальным, далікатным, амаль дыхаючым.
«Мова кветак» — гэта размова пра жанчыну.
Ціхая. Светлая. Сапраўдная.
Выстава працягнецца па 31.03.2026 г.
Вольны