- Время работы: серада — нядзеля 11:00 — 19:00
-
Вход:
7,00 руб. — для дарослых
5,00 руб. — для студэнтаў
3,50 руб. — для школьнікаў
- Инфолиния:
- Возрастное ограничение: 6+
Метамарфозы — невычэрпны рэсурс творчасці: мастацкія вобразы, метафары і «архітэктура» памяці дапамагаюць пераасэнсаваць рэчаіснасць як глебу для новых сэнсаў. Пераходныя станы вучаць талерантнасці да нявызначанасці: паміж звыклым і новым, паміж сыходам і прыходам, паміж сэнсам і яго стратай. Метамарфозы ў дадзеным выпадку не толькі змены формы, але і адлюстраванне сучаснага спосабу думак — працэс хуткай трансфармацыі, у якім ідэнтычнасць і сэнс пастаянна змяняюцца. Усё існуе ў руху, у пераходзе ад аднаго стану да іншага, дзе мінулае не сыходзіць бясследна, а пераўвасабляецца і захоўвае адбіткі і выявы першаснай формы. Мастацтва асабліва адчувальна да такіх працэсаў, таму што кожны мастацкі жэст — гэта спроба надаць выгляд унутранаму адчуванню, перавесці смутнае перажыванне ў форму, якую можна ўбачыць або адчуць.
Кожны мастак спрабуе пераасэнсаваць гэта па-свойму, улічваючы ўласны вопыт і мастацкія асаблівасці сваёй творчасці. Адным з важных момантаў такога пераасэнсавання з’яўляецца досвед чалавечай трансфармацыі, які датычыцца не толькі цялеснай змены. У першую чаргу гэта духоўная і псіхалагічная трансфармацыя. У працах выбітнага мастака-акварэліста Уладзіміра Рынкевіча, стваральніка аб’яднання Аквавір, творы якога з’яўляюцца асновай экспазіцыі, гэтая тэма мае першаснае значэнне. Філасофскі метамарфоза ставіць пытанне аб стабільнасці асобы і аб працэсе яе станаўлення. Захаванне і разбурэнне, паўтарэнне і пераўтварэнне — кожны досвед, кожная страта і кожная радасць дзейнічаюць як каталізатары ўнутраных змен.
Метамарфозы запрашаюць зрушыць акцэнт з фіксацыі на форме да самога працэсу. Жыць — значыць прымаць, што ідэнтычнасць — гэта гісторыя ператварэнняў, што канчатковай формы не існуе, і мы толькі ўдзельнічаем у бесперапынным акце станаўлення. Прыняцце гэтага патрабуе гнуткасці, адказнасці за кірунак пераменаў і гатоўнасці плаціць цану, якую нясе любая глыбокая трансфармацыя.
На выставе акварэлі «Метамарфозы» будзе прадстаўлена больш за 60 работ 14 мастакоў: Авяр’янавай Наталіі, Алёшынай Ганны, Дансковай Ірыны, Зданевіч Алены, Камінскай Наталлі, Кароль-Закрэўскай Вольгі, Кітаевай Ірыны, Кушнер Алы, Лешчанка Таццяны, Мацюшэнкавай Гунефы, Рынкевіча Уладзіміра, Хайдаравай Галіны, Шапавалавай Наталлі, Ярмак Святланы. Прадстаўленыя творы Уладзіміра Рынкевіча будуць экспанавацца ўпершыню. Акварэль, як адна з самых выразных і складаных форм выяўленчага мастацтва, дазволіла мастакам перадаць нюансы эмоцый і ідэй, звязаных са зменамі ў прыродзе, у знешнім і ўнутраным свеце чалавека. Выстава стане сапраўдным адкрыццём для аматараў мастацтва, прапаноўваючы гледачам апынуцца ў свеце дзіўных вобразаў.
Выстава працуе да 22 сакавіка 2026 года.
7,00 руб. — для дарослых
5,00 руб. — для студэнтаў
3,50 руб. — для школьнікаў