24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «Традыцыі і сучаснасць: Павучок ідзе — шчасце вядзе»

ср, сегодня
Описание

4 лютага (серада) 2026 года ў мастацкай галерэі ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» у 18:00 адбудзецца адкрыццё выставы «Традыцыі і сучаснасць: Павучок ідзе — шчасце вядзе».

Саламяны павук з’яўляўся традыцыйным упрыгажэннем і сімвалічным абярэгам сялянскага жылля, які ахоўваў хату і яе жыхароў, спрыяў дабрабыту. Ён ствараўся да важных у жыцці людзей святаў — да Калядаў, Вялікадня, вяселля, Дзядоў. У кожным рэгіёне Беларусі існуюць свае традыцыі вырабу павукоў. На выставе паказана разнастайнасць падвясных абярэгаў менавіта Мінскай вобласці.

Беларускія павукі-абярэгі па сваёй канструкцыі пераважна бываюць у выглядзе трох кампазіцыйных схем: ромб, піраміда, зорка. Вельмі сімвалічна, што форма ромба ў старажытных культурах часцей за ўсё звязана з разуменнем мадэлі светабудовы, а ў фальклоры павуцінне выступае ў ролі ніці, якая звязвае неба і зямлю. Лаўцы дрэннай энергіі спалучаюць строгую гармонію формы і рухомасць, бо варушацца ад лёгкіх павеваў паветра або пары.

Стварэнне саламяных павукоў з’яўляецца неад’емнай часткай традыцый беларускага саломапляцення (якое ў 2022 годзе ўвайшло ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнага культурнага наследдзя ЮНЕСКА), а элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Традыцыя вырабу саламяных павукоў у Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці» ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, у Мінскай вобласці рэгулярна ладзіцца свята-конкурс «Саламяны павук» у Валожыне, варыяцыі саламяных абярэгаў мы можам убачыць літаральна ў кожным рэгіянальным гісторыка-краязнаўчым музеі.

Аўтарамі саламяных канструкцый, якія прадстаўлены ў галерэі «Цэнтр», сталі, як вопытныя майстры — выкладчыкі клубных аб’яднанняў, Народныя майстры Рэспублікі Беларусь, майстры цэнтраў культуры і народнай творчасці, так і юныя ўмельцы — навучэнцы каледжаў (Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў і Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя А.К.Агінскага) і студый дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, што яскрава дэманструе перадачу традыцый моладзі і непарыўную сувязь паміж пакаленнямі.

У склад экспазіцыі ўвайшлі экспанаты, што дэманструюцца ў Мінску: Народны майстар Рэспублікі Беларусь Вольга Пілецкая аднавіла традыцыі абярэгаў з паперы і раслін Клецкага раёна і прэзентуе іх рэканструкцыі.

Усяго ў выставе прынялі ўдзел 13 устаноў культуры і адукацыі Мінскай вобласці, а колькасць экспанатаў — больш за 30 экзэмпляраў.

Падчас працы праекта будзе праведезены цыкл майстар-класаў ад лепшых майстроў Мінскай вобласці.

Выстава працуе з 4 лютага па 1 сакавіка 2026 г.

  • Время работы: серада-нядзеля: 11:00 — 19:00
  • Вход:

    уваходны білет — 3,00 руб.

    льготны білет — 1,00 руб.

  • Инфолиния:

    +375 17 342 50 76

  • Возрастное ограничение: 0+
Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie