Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «Вясна ўвосень»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

25 лістапада 2025 года ў 17:00 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца адкрыццё часовай літаратурна-мастацкай экспазіцыі «‎Вясна ўвосень», прысвечанай 95-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча. Выстава створана сумесна з філіялам «‎Аршанскі музей У.С. Караткевіча» ўстановы культуры «‎Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны».

Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч (26 лістапада 1930, Орша — 25 ліпеня 1984, Мінск) — адзін з выдатнейшых беларускіх пісьменнікаў ХХ стагоддзя: паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст. Класік нацыянальнай літаратуры, першы беларускі аўтар, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыву. Кавалер Ордэна Дружбы Народаў (1980), лаўрэат прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі імя Івана Мележа (1983) і Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984, пасмяротна).

Экспазіцыя раскрывае творчы свет пісьменніка і яго жыццёвы шлях праз зварот да казачнай прозы, а таксама прадстаўляе багатую выяўленчую спадчыну выбітнага.

Наведвальнікі пабачаць фотаздымкі, кнігі аўтара, афішы спектакляў паводле яго твораў, ліставанне, уласныя малюнкі Караткевіча, а таксама ілюстрацыі да яго твораў беларускіх мастакоў — Пятра Драчова, Юрыя Зайцава, Валерыя Славука, Лізаветы Пастушэнка і іншых.

Сярод асабістых рэчаў пісьменніка на выставе можна пабачыць прадметы яго адзення, партфель, гадзіннік, аксесуары для палення, кубак, якім ён карыстаўся падчас апошняй вандроўкі ў 1984 годзе, шматлікія сувеніры, у тым ліку фігуркі чорцікаў з яго знакамітай калекцыі.

Дапаўняюць шэраг экспанатаў скульптурныя выявы Уладзіміра Караткевіча аўтарства Льва і Сяргея Гумілеўскіх.

Экспазіцыя створана на аснове матэрыялаў фондаў і бібліятэкі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Аршанскага музея У.С. Караткевіча, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я.Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа і хатняга архіва Уладзіміра Караткевіча.

Выстава будзе цікава шырокаму колу наведвальнікаў: школьнікам, студэнтам філалагічных факультэтаў, педагогам і прадстаўнікам творчай інтэлігенцыі, даследчыкам і аматарам беларускай літаратуры. Будзе працаваць да 1 сакавіка 2026 года.

Куратар — загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела Ірына Расціславаўна Князева.

  • Время работы: Аўторак — нядзеля з 10:00 да 19:00 (каса — з 10:00 да 18:30), панядзелак — выхадны дзень
  • Вход:

    2,50 — 10,00 руб.

  • Инфолиния:

    Даведкі і замова экскурсій па тэл.:

    +375 17 395 44 47

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения