24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «Краса і сіла»

чт, сегодня
Музей М.Богдановича ул. Богдановича, 7а
10:00
Описание

Слуцкія паясы — выключны феномен у гісторыі айчыннага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, арганічна ўпісаны ў кантэкст еўрапейскай культуры і мастацтва. У сучаснай беларускай культуры паясы выступаюць як твор мастацтва і яскравы нацыянальны сімвал, чаму паспрыяў у свой час аўтар верша «‎Слуцкія ткачыхі», геніяльны беларускі паэт Максім Багдановіч.

Вера Занкевіч, сябра Беларускага саюза мастакоў народнай творчасці, спецыяльна для выставы «‎Краса і сіла» распрацавала жаночыя ўпрыгожванні з бісеру з выкарыстаннем стылізаваных узораў слуцкіх паясоў. Знакамітыя кветкавыя ўзоры з’яўляюцца на герданах, завушніцах, гарлячках, іншых творах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, сімвалізуюць захаванне беларускіх мастацкіх традыцый і іх творчае пераасэнсаванне.

Таксама ў выставе прэзентуюцца мастацкія вырабы Веры Занкевіч, створаныя па матывах гарлячак — каўнерыкі і чокеры ў старажытнай тэхніцы нізання, упрыгожванні з арнаментамі тканых і вышываных вырабаў. Можна ўбачыць герданы, на якіх арнаменты з традыцыйных беларускіх строяў, калекцыю велікодных яек на драўлянай аснове, аплеценых бісерам.

У выставе «‎Краса і сіла» прэзентуюцца мастацкія працы Юрыя Хілько з фондаў музея, ілюстрацыі да геніяльных вершаў М.Багдановіча «‎Слуцкія ткачыхі», «Раманс» і інш.

  • Время работы: 10:00-19:00 — штодзень, 10:00-18:00 — панядзелак
  • Вход:

    3,00 руб. — дарослыя

    2,00 руб. — школьнікі, навучэнцы, студэнты

  • Инфолиния:

    +375 17 363 07 61

    +375 17 355 22 95

  • Возрастное ограничение: 5+
Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie