- Время работы: серада — нядзеля, 11:00 — 19:00
-
Вход:
Кошт уваходнага білета — 3,00 руб., ільготнага білета — 1,00 руб.
- Инфолиния:
- Возрастное ограничение: 0+
19 лістапада (серада) 2025 года ў мастацкай галерэі ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» у 18:00 адбудзецца адкрыццё персанальнай выстаўкі Лізаветы Янковай «Словы аўтара: ».
Лізавета Янкова нарадзілася ў 1998 г. Скончыла Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А.К. Глебава па спецыяльнасці «Графічны дызайн» (2018). Скончыла УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў» па спецыяльнасці манументальна-дэкаратыўнае мастацтва (роспіс) (2025). З кастрычніка 2025 г. з'яўляецца выкладчыкам кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва і студэнтам магістратуры названай установы адукацыі.
Канцэпцыя экспазіцыі прысвечана тэме дыялогу, пры дапамозе якога адбываецца пашырэнне межаў досведу чалавека. Мастацтва ў гэтым дыялогу з’яўляецца працэсам сумеснай творчасці, дзе глядач атрымлівае актыўную ролю сааўтара.
Маладая мастачка ў сваіх творах часта звяртаецца да асэнсавання вобразаў персанажаў гісторыі і культуры. Праз адлегласць у часе Лізавета Янкова вядзе з імі гутарку, у якой ёсць «словы аўтара» — адносіны сучаснага мастака і «рэплікі героя» — непасрэдна творчасць або дзейнасць гістарычнай асобы. Акрамя працы па ўвасабленню канкрэтных персаналій (Якуб Колас, Янка Купала, Мікола Гусоўскі, Францыск Скарына і інш.), Лізавета Янкова разважае аб важнасці для людзей умення размаўляць: гэта і абмен меркаваннямі, і крыніца ведаў аб жыцці, і трансляцыя эмацыянальных станаў.
Мастачка кажа, што для яе візуальныя вобразы — рэплікі ў непарыўным дыялогу часоў і культур. Такім чынам прастора экспазіцыі становіцца прасторай сустрэчы мастака (аўтара), гістарычных асоб або збіральных вобразаў і рэцыпіентаў мастацтва.
Як выпускніца кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Лізавета Янкова прэзентуе творы не толькі выкананыя акрылавымі фарбамі на палатне, але сграфіта і леўкасы.
Выстаўка арганізавана ў межах напрамку дзейнасці Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці па падтрымцы творчасці маладых мастакоў.
Выстава працуе з 19 лістапада па 14 снежня 2025 г.
Кошт уваходнага білета — 3,00 руб., ільготнага білета — 1,00 руб.