24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава фатаграфіі і жывапісу «Скрыжалі»

вс, сегодня
Галерея Щемелева ул. Революционная, 10
11:00
Описание

«Скрыжалі» — гэта сумесны мастацкі праект двух пакаленняў творчай сям’і Зянько: бацькі-фатографа і сына-мастака, ураджэнцаў Стаўбцоўшчыны, прысвечаны роднай зямлі. Назва праекта метафарычна адлюстроўвае ідэю «запісаў» і «сведчанняў» часу, захаваных у мастацкіх творах праз аб’ектыў на фотапаперу і праз пэндзаль на палотны. Скрыжалі — гэта сімвал сакрамэнту, сілы мудрасці, памяці і непарушнасці каранёў, якія звязваюць з вытокамі роду. Менавіта гэтая глыбокая сувязь лягла ў аснову сумеснага праекту бацькі і сына Зянько. Своеасаблівы візульна-паэтычны дыялог двух пакаленняў і розных відаў творчасці — нібы мост паміж рэальнасцю і творчым успрыманнем, дзе кожны вобраз адлюстроўвае скрыжаль памяці, захоўваючы гісторыю і духоўныя каштоўнасці роднага краю.

Серыя чорна-белых і каляровых фотаработ Васіля Зянько старэйшага — гэта архіў фатаграфічных твораў у рэпартажным стылі, які запрашае ў падарожжа да таямнічых гістарычных фота-запісаў, дзе выразнасцю святла адлюстраваны пранізлівыя вобразы, глыбокія партрэты, маляўнічыя пейзажы і з’явы. Фатаграфіі выступаюць у ролі скрыжаляў дакументальнай хронікі прыроднага і сацыякультурнага ландшафту Стаўбцоўскага краю. Архіўны пачатак у гэтых працах — прамое сведчанне непазбежнага храналагічнага працэсу, дзе кожная дэталь напоўнена сэнсам, а візуальная мова падкрэслівае бесперапыннасць быцця.

Палотны Васіля Зянько малодшага сугучна ствараюць паэтычную выяву роднай зямлі праз прызму мастацкай інтэрпрэтацыі твораў Якуба Коласа, вялікага класіка беларускай літаратуры, таксама ўраджэнца Стаўбцоўшчыны. Карціны ў аўтарскай аб’ёмна-контурнай тэхніцы ўяўляюць сабой своеасаблівы сінтэз сучаснага жывапісу і паэзіі эпохі, увасабляючыся ў візуальна-тактыльнае гучанне вершаваных матываў, дзе колер, фактура і кампазіцыя становяцца сродкамі выражэння яркіх літаратурных сэнсаў. Арыгінальныя карціны таксама дазваляюць людзям са слабым зрокам і невідушчым быць паўнапраўнымі наведвальнікамі экспазіцыі і «глядзець» карціны рукамі.

У экспазіцыі выставы фатаграфіі і жывапісу «Скрыжалі» прадстаўлена больш за 50 работ. Гэта не толькі міжпакаленчы мастацкі праект, аб’яднаны тэмай роднай зямлі, але і духоўная прастора, прасякнутая глыбокімі сэнсамі, гісторыяй і памяццю, дзе фатаграфія, жывапіс і паэтычная лінія ствараюць шматслойны вобраз Радзімы. Паглыбляючыся ў сузіранне, наведвальнік становіцца ўдзельнікам не проста агляду, але і амаль медытатыўнага перажывання нацыянальнай памяці і культурнай ідэнтычнасці.

Выстава працягнецца да 7 снежня 2025 года.

  • Время работы: серада — нядзеля, 11:00 — 19:00
  • Вход:

    6,00 руб. — для дарослых

    4,00 руб. — для студэнтаў

    3,00 руб. — для школьнікаў

  • Инфолиния:

    +375 17 342 24 26

  • Возрастное ограничение: 0+
Оставить отзыв
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie