24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выставка творческих работ Ирины Господарской «Пьеса для кисти»

вс, сегодня
Описание

Бібліятэка нумар 4 імя Мікалая Васільевіча Гогаля прадстаўляе персанальную выстаўку Ірыны Гаспадарскай «П’еса для пэндзля», якая працуе з 1 лiстапада па 15 снежня 2025 г.

«Ірына Гаспадарская скончыла Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт па спецыяльнасці «мастак-тэхнолаг» (прамысловы дызайн).

З 2024 г. член Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Еўразійская мастацкая садружнасць».

З 2025 года член саюза дызайнераў Беларусі.

З 1995 г. актыўны ўдзельнік рэспубліканскіх і калектыўных выстаў, быў арганізаваны шэраг персанальных выстаў.

Выстаўка «П’еса для пэндзля» спалучае два вялікія цыклы і фарміруецца творамі на якіх прысутнічаюць алегарычныя выявы персанажаў, падобных на герояў лялечнага тэатру (Каламбіны, Феі, П’еро, Прынцэсы і інш.) і карцінамі з адлюстраваннем умоўнай прасторы для разгортвання «мастацкага дзеяння». 

Сюжэты работ падаюцца знаёмымі, персанажы звязаны з казачнымі сюжэтамі, але не з’яўляюцца непасрэднымі ілюстрацыямі. Героі карцін быццам бы пазіруюць для парадных партрэтаў, аб’яднаных у серыю. Творы Ірыны Гаспадарскай можна аднесці да своеасаблівага жанру фэнтэзі ў жывапісу: аўтар перапрацоўвае міфалагічныя і казачныя матывы, але больш канцэнтруецца не на наратыўным баку, а на візуальных характарыстыках герояў, або на адлюстраванні асяроддзя для «п’есы» стварае своеасаблівыя дэкарацыі з гарадскімі матывамі.

У сваіх абстрактных працах аўтар адчувае сабе больш разняволена і шукае выяўленчую формулу для такіх паняццяў як вада, паветра, музыка космасу і інш. 

Манеру мастака характарызуе дэкаратыўнасць бачання, схільнасць да стварэння складаных фактур, мастацкае скажэнне прапорцый.

Працы Ірыны Гаспадарскай натуральным чынам ствараюць вакол чалавека атмасферу тэатральнай пастаноўкі. Апынуўшыся перад карцінамі глядач атрымлівае магчымасць быць у глядзельнай залі і назіраць захапляльны спектакль са свету ўспамінаў і казак».

Тэкст: М. Л. Карпянкова.

  • Время работы: вт — пт: 10:00 — 20:00; сб, вс: 10:00 — 18:00; пн: выходной; 1-я ср месяца — сан. день
  • Вход:

    Свободный

  • Инфолиния:

    +375 17 353 13 95

Оставить отзыв
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie