24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «Андрэй Бембель. Шляхамі эпохі»

вс, сегодня
11:00
Описание

30 кастрычніка 2025 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20, сяродкрыжжа), у дзень нараджэння народнага мастака БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, прафесара, скульптара, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Андрэя Ануфрыевіча Бембеля (1905–1986), адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы «Андрэй Бембель. Шляхамі эпохі», прымеркаванай да 120-годдзя з дня нараджэння майстра. Экспанаванне выставы пройдзе з 31 кастрычніка па 14 снежня 2025 года ў выставачным корпусе Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К. Маркса, 24, 4-ы паверх).

Шматгранная асоба Андрэя Бембеля паўнаважка выявілася ў мастацтве, педагогіцы, грамадскай дзейнасці. Пасля сябе ён пакінуў бясцэнную творчую спадчыну, якая ўвайшла ў скарбніцу айчыннай культуры: перш за ўсё манументальныя творы, напоўненыя героіка-грамадзянскім зместам, з уласцівай ім арыгінальнасцю мастацкіх рашэнняў, суровасцю і выразнасцю пластычных формаў, часам рамантычнай усхваляванасцю, зрэшты, апошняе больш характэрна. Ён узгадаваў не адно пакаленне скульптараў у сценах Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў), дзе выкладаў больш за 30 гадоў. Двойчы ўзначальваў Саюз мастакоў БССР і абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. Андрэй Бембель набыў славу і афіцыйнае прызнанне і па праве лічыцца класікам беларускай скульптуры.

Выстава Андрэя Бембеля ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь ахоплівае перыяды творчага жыцця майстра з 1940-х па 1980-я гады — з ваенных да апошніх гадоў жыцця. Нешматлікія захаваныя станковыя работы звязаны з асноўнымі этапамі шляху скульптара ў мастацтве і раскрываюць галоўныя напрамкі яго мастацкіх пошукаў.

На выставе будуць экспанавацца творы скульптуры са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і калекцыі сям’і мастака, унучкі Таццяны і праўнучкі Веры, а таксама дакументы і фотаздымкі з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і сямейнага архіва, фотаздымкі і відэазамалёўкі з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, фотаздымкі з фондаў філіяла «Літаратурны музей Петруся Броўкі» Дзяржаўнага музея гісторыі Беларускай літаратуры і архіваў Беларускага тэлеграфнага агенцтва. Дапоўняць экспазіцыйную прастору жывапісныя, графічныя і скульптурныя партрэты Андрэя Бембеля і членаў яго сям’і, створаныя калегамі мастака па творчым цэху, са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, фондаў Беларускага саюза мастакоў і сямейнай калекцыі, акрамя гэтага, можна ўбачыць тры захаваныя работы скульптара Вольгі Дзядок, першай жонкі майстра, са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і калекцыі сям’і, прадметы інтэр’ера і побыту XX стагоддзя са збору Музея гісторыі горада Мінска, а таксама паслухаць радыёперадачу і паглядзець відэафільмы пра скульптара з фондаў Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.

Куратар выставы — Анастасія Карнейка, старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларускага мастацтва XX–XXI стст., захавальнік калекцыі «Беларуская скульптура».

  • Время работы: понедельник, среда, пятница — воскресенье с 11:00 до 19:00; четверг с 13:00 до 21:00; вторник — выходной день
  • Вход:

    Выставочный корпус:

    Взрослые — 8,40 руб.

    Учащиеся и студенты (дневная форма обучения) — 4,20 руб.

    Семейный уикенд (билет дает право посещения Выставочного корпуса (ул. К. Маркса, 24) и Главного корпуса (ул. Ленина, 20):

    2 взрослых + 1 ребенок — 23,00 руб.

    2 взрослых + 2 ребенка — 27,00 руб.

    2 взрослых + 3 ребенка — 31,50 руб.

    1 взрослый + 2 ребенка — 22,00 руб.

    1 взрослый + 3 ребенка — 26,30 руб.

    1 взрослый + 4 ребенка — 30,50 руб.

    Первый понедельник месяца: льготный билет для взрослых (выставочный корпус) — 4,20 руб.

  • Инфолиния:

    +375 17 397 01 63

    +375 29 377 78 19

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie