24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «Сямейная гісторыя. Фотаздымкі з калекцыі Савы Сіўко»

чт, сегодня
Описание

З 13 кастрычніка 2025 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь, у межах Тыдня бацькоўскай любові, распачынае працу выстава «Сямейная гісторыя. Фотаздымкі з калекцыі Савы Сіўко».

Фатограф Сава Уладзіміравіч Сіўко (1888-1978) нарадзіўся ў вёсцы Сенна каля беларускага мястэчка Любча і працаваў у гэтым рэгіёне больш за 30 год. Ён яскравы прадстаўнік так званай сельскай фатаграфіі, якая сёння па-ранейшаму з’яўляецца недастаткова вывучаным напрамкам у гісторыі фатаграфічнай справы. І калі размаўляць пра жанравы складнік творчай працы фатографа, можна прасачыць перавагу партрэтнага жанру ва ўсёй яго разнастайнасці.

Фатаграфічная спадчына Савы Сіўко — гэта перш за ўсё збор важных і каштоўных візуальных дакументаў, якія праз адлюстраванне асноўных этапаў чалавечага жыцця, праз абліччы і вобразы людзей, якія жылі ў той час, даюць магчымасць прасачыць змену цэлых эпох.

На выставе прадстаўлены фотаздымкі характэрных момантаў штодзённага жыцця беларускага мястэчка, надзвычай цікавай з’явы нашага мінулага, якое арганічна спалучае ў сабе рысы вясковага і гарадскога жыцця. Наведвальнікі выставы змогуць пабачыць кранальныя сямейныя гісторыі: сямейныя партрэты, вяселлі, фотаздымкі немаўлят і выпускнікоў школ. Сава Сіўко, нягледзячы на ўсе жыццёвыя цяжкасці і выпрабаванні, бачыў прыгажосць і гармонію ў простых імгненнях штодзённага жыцця і сваім майстэрскім рамяством рабіў яе яшчэ прыгажэй.

Гістарычныя эпохі змяняюць адна адну, але нязменна — бацькоўская любоў. Сям’я была і застанецца захавальніцай чалавечых каштоўнасцей, культуры і гістарычнай пераемнасці пакаленняў.

Выстава працуе па 2 лістапада 2025 года.

  • Время работы: ежедневно с 10:00 до 19:00
  • Вход:

    Все экспозиции и выставки (без филиала «Музей природы и экологии»):
    Взрослые — 15,00 руб.
    Пенсионеры — 7,00 руб.
    Для учащихся учреждений образования, обеспечивающих получение высшего образования — 10,00 руб.
    Для учащихся учреждений образования, обеспечивающих получение общего среднего, среднего специального, профессионально-технического образования — 7,00 руб.
    Участникам и инвалидам ВОВ, воинам-интернационалистам; военнослужащим срочной службы; инвалидам I и II групп; детям дошкольного возраста, детям-сиротам и детям без попечения родителей, воспитывающихся в детских домах или школах-интернатах; сотрудникам музеев РБ — Свободный вход

  • Инфолиния:

    +375 17 374 83 22

    +375 17 365 48 27

Оставить отзыв
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie