24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «‎Плынь часу»

сб, сегодня
11:00
Описание

З 10 кастрычніка на вялікай галерэі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь пачне работу выстава жывапісу, графікі, скульптуры беларускага мастацтва ХХ–ХХІ ст. са збору музея, Падчас выставы можна пазнаёміцца з творчасцю мастакоў, якія святкуюць юбілеі і памятныя даты ў 2025 годзе. Творы каля 50 аўтараў трансліруюць разнастайнасць поглядаў і светаадчуванняў, якія мяняліся з дзесяцігоддзя ў дзесяцігоддзе. Нягледзячы на час, які раздзяляе іх, адны майстры падобныя па сваёй мастацкай стылістыцы, іншыя ж, наадварот, працуючы прыблізна ў адзін час, значна адрозніваюцца.

Выстава, прымеркаваная да юбілеяў і памятных дат мастакоў, з’яўляецца своеасаблівым дадаткам да пастаяннай экспазіцыі, у якую ўваходзяць, у першую чаргу, творы найбольш характэрныя для творчасці кожнага з аўтараў. Галоўная ідэя выставачнага праекта прадставіць наведвальнікам творчасць ужо знаёмых майстроў (М. В. Данцыг, Л. А. Дударэнка, Ф. І. Дарашэвіч і інш.), раскрыць новыя грані іх мастацкага пошуку і эксперыментаў, а таксама пазнаёміць з работамі, якія раней не выстаўляліся («Галава яўрэя» І. І.Левіта, «Матросы» Л.П. Дубара, «Павадка» І. В. Карасёва і інш.).

Шэраг майстроў, чые творы прадстаўлены на выставе, не з’яўляюцца выхадцамі з Беларусі. Тым не менш, разам яны ствараюць яскравую і шматгранную карціну беларускага выяўленчага мастацтва.

Выставачны праект дае магчымасць пазнаёміцца з творчасцю прадстаўленых на ёй мастакоў у рамках беларускага мастацтва, якое стваралася на працягу больш як ста гадоў. А таксама з’яўляецца магчымасцю ўбачыць творы, якія вельмі доўгі час не бачыў ніхто, акрамя музейных супрацоўнікаў.

  • Время работы: понедельник, среда, пятница — воскресенье с 11:00 до 19:00, четверг с 13:00 до 21:00, вторник — выходной
  • Вход:

    Дарослыя — 10,50 руб.

    Навучэнцы і студэнты (дзённая форма навучання) — 5,20 руб.

    Сямейны ўікэнд (уваходная плата для груп з 3 і больш чалавек):

    2 дарослых + 1 дзіця — 23,00 руб.

    2 дарослых + 2 дзіцяці 27,00 руб.

    2 дарослых + 3 дзіцяці 31,50 руб.

    1 дарослы + 2 дзіцяці 22,00 руб.

    1 дарослы + 3 дзіцяці 26,30 руб.

    1 дарослы + 4 дзіцяці 30,50 руб.

    Першы панядзелак месяца: льготны квіток для дарослых — 5,20 руб.

Оставить отзыв
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie