24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава жывапісу Барыса Сямілетава «‎Фрагменты»

вт, сегодня
БелАрт ул. К. Маркса, 4
11:00
Описание

1 кастрычніка а 18:00 гадзіне ў выставачнай залі «‎Мастацкай галерэі БЕЛАРТ» адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу Барыса Сямілетава «‎Фрагменты».

Барыс Сямілетаў нарадзіўся ў 1956 г. у горадзе Мінску. З 1971 па 1975 год вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя А.К.Глебава. У 1983 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (сёння Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). З 1993 г. сябра Грамадскага аб’яднання «‎Беларускі саюз мастакоў».

Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Мастацкай галерэі Нацыянальнага полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, прыватных калекцыях Аўстрыі, Германіі, Польшчы, Швейцарыі, ЗША і інш.

Карціны розных гадоў, якія ўвайшлі ў экспазіцыю дэманструюць магчымасці дэкаратыўнай оптыкі майстра, якая факусуецца на цікавых рытмічных і каларыстычных структурах — фрагментах асяроддзя. Уменне «‎бачыць свет у адной пясчынкі» характэрна для ўсёй творчасці жывапісца. Праз эстэтыку фрагмента ён разважае пра адвечныя катэгорыі філасофіі і мастацтва.

Большасць з прадстаўленых работ можна аднесці па жанру краявід: куточак сквера або сада, цяпліца, від на дахі дамоў або на бераг ракі — убачаныя і адлюстраваныя з дапамогай пазнавальнага аўтарскага фільтру. У нацюрмортах Барыс Сямілетаў пераўтварае неадушаўлёныя прадметы ў расказчыкаў захапляльных гісторый. Пішучая машынка або аўтамабільны акумулятар — гэта зыходная кропка пры дапамозе якой глядач можа «‎напісаць» займальны аповед з разнастайнымі перыпетыямі.

Відавочна, што мастак з асаблівай цікаўнасцю і ўважлівасцю глядзіць на навакольны свет, разнастайныя праявы якога становяцца нагодай для яго жывапісу. Гэтаму творчаму бачанню, уменню здзіўляцца і радавацца простым рэчам можа навучыцца і глядач выстаўкі «‎Фрагменты» Барыса Сямілетава.

Экспазіцыя працуе з 30 верасня па 12 кастрычніка 2025 г.

  • Время работы: панядзелак — пятніца: 11:00-20:00; субота: 11:00-19:00
  • Вход:

    Вольны

  • Инфолиния:

    +375 17 365 31 24

  • Возрастное ограничение: 0+
Оставить отзыв
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie