24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выставачны праект «Архіў. Прастора паміж...»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

У 2025 годзе Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь адзначае сваё 10-годдзе. За гэтыя гады НЦСМ заняў сваё асаблівае месца ў культурнай прасторы Беларусі. У сценах цэнтра наведвальнікі знаёмяцца з сучаснымі мастацкімі практыкамі (перформанс, інсталяцыя, відэаарт, science art, саўнд-арт, канцэптуальнае мастацтва і інш.), а таксама міждысцыплінарнымі творчымі праектамі. Але галоўным для нас застаецца фарміраванне ў гледача бачання сучаснага мастацтва, стварэнне прасторы для пражывання вопыту ўзаемадзеяння з ім.

Выставачны праект «Архіў. Прастора паміж...» працягвае серыю маштабных канцэптуальных праектаў НЦСМ.

Арт-аб’екты, жывапіс, інсталяцыі, гук, відэа, скульптура, графіка, перформанс — гэта не толькі мова і форма аўтарскага выказвання, але таксама спосаб сумеснага з гледачом пераасэнсавання рэальнасці, устанаўлення сувязі ў складанай канфігурацыі сапраўднага, вопыту эмацыйнага перажывання.

Архіў становіцца адначасова крыніцай матэрыялу для жэсту мастака, але таксама і стратэгіяй, інструментам фіксацыі «эфемернага», дакументацыяй працэсу стварэння твора, яго трансфармацыі і кантэксту. Паняцце «архіў» таксама адсылае да культурнай пераемнасці і пачуцця прыналежнасці.

Гэтыя думкі, выказванні, галасы запаўняюць прастору экспазіцыі, ствараюць матэрыяльнае, эстэтычнае і сімвалічнае месца для дыялогу і зваротнай сувязі, рэагавання і ўключэння.

Узаемадзейнічаючы з архівамі рэальнымі і ўяўнымі, ператвараючы іх у дынамічную прастору мастацкага даследавання і выказвання, стваральнікі праекта пашыраюць агульнапрынятыя ўяўленні аб памяці, гісторыі, ідэнтычнасці, вяртаюць «страчаныя» і ствараюць і (або) фармуюць новыя ўяўленні і сэнсы.

Асобным праектам у экспазіцыі прадстаўлены 10 твораў з фонду НЦСМ, якія адабралі 10 супрацоўнікаў з розных аддзелаўінстытуцыі. Сярод аўтараў, чые працы аказаліся асаблівымі для кожнага з іх: Мацвей Басаў, Аляксандр Дасужаў, Мікалай Казакевіч, Уладзімір Клімушка, Алег Крошкін, Віктар Пятроў, Уладзімір Правідохін, Мікалай Селяшчук, Валерый Славук, Віталь Цвірка. Гэты суб'ектыўны выбар–кропка ўваходу ў прастору музея, магчымасць яшчэ раз адчуць пачуццё прыналежнасці да гэтай прасторы і стаць часткай працэсу стварэння новага архіва.

Праект працягне працу да 23 лістапада.

  • Время работы: Серада-нядзеля, з 12:00 да 20:00
  • Вход:

    Поўны білет — 15,00 руб.

    Ільготны білет — 4,00 руб.

  • Возрастное ограничение: 16+
  • Организатор:

    Национальный центр современных искусств Республики Беларусь

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie