- Время работы: серада-нядзеля: 11:00 — 19:00
-
Вход:
Кошт уваходнага білета — 3,00 руб., студэнцкага, дзіцячага, ільготнага білета — 1,00 руб.
- Возрастное ограничение: 0+
17 верасня (серада) 2025 года ў мастацкай галерэі ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» у 17:30 адбудзецца адкрыццё выставы «Традыцыі і сучаснасць: Драўляныя гісторыі».
Выстава «Драўляныя гісторыі» — расповед пра непарыўнасць нацыянальных традыцый мастацкай апрацоўкі дрэва. Масток паміж традыцыяй і сучаснасцю пабудаваны пры дапамозе сумеснага экспанавання драўляных скульптур вядомага інсітнага разьбяра з Івянца Апалінарыя Фларыянавіча Пупко (1893-1984) і твораў маладых аўтараў, якія атрымоўваюць прафесійную адукацыю — навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К.Глебава.
Мастацкую спадчыну івянецкага рэзчыка прадстаўляе Івянецкі музей традыцыйнай культуры — структурнае падраздзяленне дзяржаўнай установы «Валожынскі краязнаўчы музей». Супрацоўнікі музея рупліва захоўваюць і папулярызуюць памяць аб сваім таленавітым земляку.
Акрамя гэтага на выставе можна будзе пабачыць унікальную калекцыю фотаздымкаў — плён фатаграфічнага «семінару» ў Івянцы 1984 года, які быў зладжаны ўдзельнікамі фотаклуба Мінскага абласнога навукова-метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветницкай работы (сёння МАЦНТ). На мастацкіх здымках аўтарства Сяргея Глоба мы можам пабачыць і Апалінарыя Пупко ў апошні год яго жыцця і яшчэ аднаго івянецкага разьбяра Вітольда Паплаўскага (1916-1990) і саміх фатографаў.
«Сучаснасць» прэзентуецца працамі навучэнцаў спецыяльнасці «дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (мастацкая апрацоўка дрэва)» з метадычнага фонду знакамітай Глебаўкі. Глядач убачыць і інтэрпрэтацыю традыцый беларускага разьбярства і эксперыменты маладых творцаў: гэта рэльефы, круглая пластыка, цацкі з дрэва. Акрамя гэтага экспанаты адной з вітрын дазволяць зазірнуць на «творчую кухню» мастакоў па дрэву і ўбачыць шлях ад эскіза да яго ўвасаблення, пазнаёмяць з інструментамі рэзчыкаў па дрэву.
Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці ўжо другі год ажыццяўляе праект «Традыцыі і сучаснасць», працягам якога з’яўляецца выстава «Драўляныя гісторыі», што была арганізавана ў супрацоўніцтве з Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжам імя А.К.Глебава і Івянецкім музеем традыцыйнай культуры.
Выстава працуе з 17 верасня па 12 кастрычніка 2025 г.
Кошт уваходнага білета — 3,00 руб., студэнцкага, дзіцячага, ільготнага білета — 1,00 руб.