24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстаўка «‎Мелодыі святочнага горада»‎

ср, 10 сентября
Описание

10 верасня 2025 года ў 18:00 у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбудзецца адкрыццё персанальнайнароднага мастака Беларусі Уладзіміра Тоўсціка «Мелодыі святочнага горада». Выстаўка арганізавана сумесна з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь і прымеркавана да Дня горада Мінска — 2025.

Работы Уладзіміра Тоўсціка добра знаёмыя мінскай публіцы: яны ўпрыгожваюць музеі, галерэі і прыватныя зборы калекцыянераў, а таксама сцены Нацыянальнай бібліятэкі, сталічнай ратушы, канцэртнай залы «Верхні горад». Жанравыя гарызонты палотнаў народнага мастака Беларусі распасціраюцца ад партрэтаў і нацюрмортаў да складаных алегарычных кампазіцый. Музыка з'яўляецца лейтматывам творчасці мастака, і гучанне палотнаў можна параўнаць з гучаннем сімфанічнага аркестра: яны заўсёды ўражваюць спалучэннем маштабу і дэталёвасці, а ў адметнай творчай манеры чытаецца перапляценне традыцый: вобразаў Рэнесансу, рамантычнага гістарызму XIX стагоддзя і прыёмаў мадэрністаў, класічнай беларускай школы і наватарскага падыходу.

Адзін з лепшых прадстаўнікоў сучаснай беларускай школы жывапісу, Уладзімір Тоўсцік перш за ўсё вядомы як майстар партрэта і жанравай кампазіцыі. Жывапісец займаецца пошукам новага партрэтнага канона і ўзбагачае шматвяковы жанр досведам сучаснага мастацтва. У галерэі партрэтаў і сучаснікі, сябры мастака, і тыя, хто аказаў уплыў на яго творчасць: Марк Шагал, Фердынанд Рушчыц, Казімір Малевіч, Леанід Шчамялёў, Валерый Славук… Мастак не проста перадае партрэтнае падабенства — ён спрабуе зразумець і раскрыць унутраны свет героя, стан душы, тое, чым ён жыве і дыхае, і пераносіць свае ўражанні на палатно. Дзеючыя асобы знаходзяцца ў характэрным, персаніфікаваным антуражы, і гэтая прастора ў Уладзіміра Тоўсціка гаворыць не менш, чым самі героі карціны — атрымліваецца цэлае візуальнае эсэ. Мусіць, таму яго партрэты настолькі цікавыя гледачу: іх хочацца разглядаць і разгадваць.

Уражвае праца «Мая акадэмія»: на ёй Уладзімір Тоўсцік увасобіў творчую атмасферу альмы-матэр — Акадэміі мастацтваў, дзе ён выкладае амаль што 50 гадоў. У карціне мастак выражае павагу і любоў да калег і сяброў, з якімі ён працаваў і працуе да сённяшняга дня: Міхаілу Баразне, Анатолю Анікейчыку, Анатолю Бараноўскаму, Гаўрыле Вашчанку, Васілю Шаранговічу і іншым мэтрам.

Душа горада ў творах Уладзіміра Тоўсціка, прысвечаных урбаністычнай тэме, — гэта непаўторны каларыт гісторыі і сучаснасці, у якім спалучаюцца рэальныя падзеі і міражныя ўспаміны, фантазійнасць і тэатралізацыя. Шматпланавыя, практычна калажныя палотны, складзеныя з элементаў пейзажаў, партрэтаў і абстракцый, вельмі праўдападобна перадаюць мімалётнае ўражанне ад прагулкі па горадзе, але варта затрымаць погляд крыху даўжэй — і кідаюцца ў вочы перададзеныя з фатаграфічнай дакладнасцю рысы архітэктурных славутасцей і характараў жыхароў. Усе гэтыя дэталі мірна суіснуюць на палотнах, нават вядуць ціхі павольны дыялог. Паказчык даведзенага да дасканаласці майстэрства — тое, як жывапісец працуе са святлом: перадае блікі на сценах, пробліскі сонца сярод дрэў, змрок, што афарбоўвае памяшканні ў сінія адценні, золата асветленых ліхтарамі гарадскіх вуліц, далікатны блакіт халаднаватага дня.

«Для мяне карціна — гэта апавяданне, якое мае сюжэт. Гэта складанне з дзясяткаў розных фрагментаў, убачаных у розны час, у розных гарадах, іншы раз у такіх, што знаходзяцца за некалькі тысяч кіламетраў адзін ад аднаго. Я стараюся адыходзіць ад фатаграфічнай дакладнасці і працаваць па законах мастацтва. Бо чалавек, купляючы карціну, прыносячы яе дадому, купляе блізкую сабе аўру. Гэта як з абразом: карціна павінна дапамагаць і абараняць», — дзеліцца Уладзімір Тоўсцік.

Выстаўка працягнецца да 5 кастрычніка 2025 года.

Біяграфія У.А. Тоўсціка

Уладзімір Антонавіч Тоўсцік нарадзіўся ў 1949 г. у Мінску.

З 1966 да 1972 гг. вучыўся ў Натана Воранава ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, у 1973—1976 гг. — у творчых майстэрнях Акадэміі мастацтваў СССР у г. Баку пад кіраўніцтвам Мікаіла Абдулаева.

З 1978 г. член Беларускага саюза мастакоў.

У 1990 г. прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь».

У 1994 г. атрымаў Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь за серыю жывапісных работ «Святло і цені».

У 1995 г. стаў лаўрэатам прэміі місіі ААН у Беларусі «Хабітат-II».

У 2011 г. прысвоена ганаровае званне «Народны мастак Беларусі» і вучонае званне «прафесар» па спецыяльнасці «Мастацтва».

У 2019 г. узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны.

Пастаянны ўдзельнік рэспубліканскіх і міжнародных выставак. Работы знаходзяцца ў музеях Беларусі, Азербайджана, Нідэрландаў, Італіі, ЗША, а таксама ў прыватных зборах у Фінляндыі, Германіі, Славеніі, Швейцарыі, Грэцыі, Ізраілі, Польшчы, Беларусі і Расіі.

  • Время работы: серада — нядзеля 11:00 — 19:00
  • Вход:

    8,00 руб. — для дарослых
    5,00 руб. — для студэнтаў
    3,00 руб. — для школьнікаў

  • Инфолиния:

    +375 17 270 43 66

  • Возрастное ограничение: 0+
Оставить отзыв
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie