24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстаўка «Восеньская саната»

сб, сегодня
11:00
Описание

6 верасня 2025 года у музеі «Мінская гарадская ратуша» пачне работу выстаўка графікі Міхаіла Чэпіка «Восеньская саната». Выстаўка прымеркавана да Дня горада — 2025 і 100-годдзя з дня нараджэння мастака.

На выстаўцы дэманструюцца акварэльныя творы з калекцыі сям’і мастака Міхаіла Чэпіка (1925–2000) — творцы, які праявіў сябе ў розных якасцях: як тэатральны дэкаратар, графік-станкавіст і плакатыст, выдатны акварэліст, майстра жывапіснага пейзажа і тэматычнай карціны і смелы эксперыментатар. Ён быў універсальным мастаком, і ў той жа час яго творчасць заўсёды заставалася самабытнай, адрознівалася наватарствам і экспрэсіўнасцю.

Міхаіл Піліпавіч Чэпік нарадзіўся ў вёсцы Залессе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. Прымаў удзел у Вялікай Айчыннай вайне: ваяваў стралком на 3-м Украінскім фронце, браў Будапешт, скончыў вайну пад Венай. У 1947–1951 гадах вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы, дзе яго настаўнікамі былі Леў Лейтман, Валянцін Волкаў, Віталь Цвірка. У 1951–1985 гадах працаваў мастаком-сцэнографам у Дзяржаўным тэатры оперы і балета БССР. Удзельнічаў у мастацкіх выстаўках з 1953 года. Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1960 года, Беларускага саюза мастакоў з 1961 года. У 1960-я–1980-я гг. займаўся сацыяльным і палітычным плакатам. Узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства культуры БССР і юбілейным медалём «За доблесную працу». Мастацтва Міхаіла Чэпіка з’яўляецца своеасаблівым гімнам прыгажосці любімай сталіцы: ён прысвяціў Мінску дзясяткі выдатных малюнкаў і карцін, ствараючы свой вобраз горада. Серыя акварэляў вызначаецца раўнавагай і суразмернасцю кампазіцый, паэтызацыяй вобразаў. Ад пары з ледзь толькі жоўтымі дрэвамі да таго часу, калі вуліцы, плошчы і двары пакрываюцца спачатку дажджавымі лужынамі, і нарэшце — снегам; ад світання да прыцемку — прадстаўленыя на выстаўцы акварэльныя пейзажы мастака прыўзнята-рамантычныя і напісаныя яркімі фарбамі. Дакладныя і адначасова лаканічныя малюнкі не проста пераносяць гледача ў Мінск мінулага са страчанымі будынкамі і ландшафтамі, але і прыносяць пачуццё зачаравання жыццём, якога так шмат у мастакоў ваеннага пакалення. Запрашаем на выставу — на шпацыр па маршруце, які склаў Міхаіл Піліпавіч: ад опернага тэатра (дзе ён працаваў са сканчэння вучылішча і да сыходу на пенсію) прайсціся ўздоўж Свіслачы міма дома «пад шпілем» і тэлевежы, адтуль зусім блізка да Круглай плошчы, дзе можна зрабіць перапынак на лаўцы ля парка Горкага, а потым з новымі сіламі рухацца па праспекце да плошчы Якуба Коласа і далей, ажно да самага батанічнага саду, ці наадварот — вярнуцца міма цырка да Дварца культуры прафсаюзаў на Кастрычніцкай плошчы, каб завітаць у Верхні горад… І навокал — стылёвы і зялёны Мінск канца 1950-х — пачатку 1970-х, па якім вы шпацыруеце сярод рэтра-аўтамабіляў і элегантных гараджан у паліто і капялюшах.

Выстаўка працягнецца да 5 кастрычніка 2025 года.

  • Время работы: серада — нядзеля 11:00 — 19:00
  • Вход:

    7,00 руб. — для дарослых

    5,00 руб. — для студэнтаў

    3,00 руб. — для школьнікаў

  • Инфолиния:

    +375 17 270 43 66

Оставить отзыв
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie