24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «Свет кіно і тэатра Уладзіміра Чарнышова. Да 85-годдзя мастака‎»‎

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

24 ліпеня 2025 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё персанальнай выставы заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Фёдаравіча Чарнышова.

Уладзімір Фёдаравіч Чарнышоў нарадзіўся 15 снежня 1939 года ў Пензенскай вобласці. У 1955 годзе, пасля заканчэння школы паступіў у Пензенскае мастацкае вучылішча імя К.А.Савіцкага, якое паспяхова скончыў у 1960 годзе. Пасля — вучоба ва Усесаюзным дзяржаўным інстытуце кінематаграфіі, мастацкі факультэт (1962-1968).

Пасля заканчэння УДІКаў 1968 годзе быў размеркаваны ў Мінск на кінастудыю «Беларусьфільм‎». Сярод фільмаў, у стварэнні якіх У.Ф.Чарнышоў прымаў удзеляк мастак-пастаноўшчык: «Чырвоны агітатар Трафім Глушкоў‎», «Вялікі трамплін‎» (прызёр кінафестываля фільмаў для дзяцей і юнацтва ў г. Таліне), «Сямейныя абставіны‎», «Запіскі юнага лекара‎» (паводле твора М.А.Булгакава).

У перыяд з 1995 па 2001 гг. працаваў галоўным мастаком у Нацыянальным акадэмічным драматычным театры імя М.Горкага. За гэты час аформіў 13 спектакляў, адны з лепшых — «Зыход‎» і «Раскіданае гняздо‎» па матывах твораў Янкі Купалы, «Адвячоркам‎» Аляксея Дударава, «Крык чалавечы‎» (дылогія), «Браты-разбойнікі‎» паводле Ф.Шылера і многія іншыя.

З 1996 по 2003 гг. выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры імастацтваў (дацент).

Уваходзіць у склад грамадскіх аб’яднанняў: Беларускі саюз мастакоў, Беларускі саюз кінематаграфістаў і Беларускі саюз тэатральных дзеячаў.

Прадстаўленыя на выставе жывапісныя і графічныя творы з калекцыі аўтара і фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь уяўляюць сабой рэтраспекцыю эскізаў тэатральных і кінематаграфічных прац, створаныху розныя гады.

Выстава працуе да 24 жніўня 2025 года.

  • Время работы: понедельник, среда, пятница — воскресенье с 11:00 до 19:00; четверг с 13:00 до 21:00; вторник — выходной день
  • Вход:

    Взрослые — 10,50 руб.

    Учащиеся и студенты (дневная форма обучения) — 5,20 руб.

    Семейный уикенд:

    2 взрослых + 1 ребенок — 23,00 руб.

    2 взрослых + 2 ребенка — 27,00 руб.

    2 взрослых + 3 ребенка — 31,50 руб.

    1 взрослый + 2 ребенка — 22,00 руб.

    1 взрослый + 3 ребенка — 26,30 руб.

    1 взрослый + 4 ребенка — 30,50 руб.

    Первый понедельник месяца: льготный билет для взрослых — 5,20 руб.

    Первый понедельник месяца: льготный билет для учащихся и студентов — 2,60 руб.

  • Инфолиния:

    +375 17 397 01 63

    +375 29 377 78 19

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie