24 ліпеня 2025 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё персанальнай выставы заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Фёдаравіча Чарнышова.
Уладзімір Фёдаравіч Чарнышоў нарадзіўся 15 снежня 1939 года ў Пензенскай вобласці. У 1955 годзе, пасля заканчэння школы паступіў у Пензенскае мастацкае вучылішча імя К.А.Савіцкага, якое паспяхова скончыў у 1960 годзе. Пасля — вучоба ва Усесаюзным дзяржаўным інстытуце кінематаграфіі, мастацкі факультэт (1962-1968).
Пасля заканчэння УДІКаў 1968 годзе быў размеркаваны ў Мінск на кінастудыю «Беларусьфільм». Сярод фільмаў, у стварэнні якіх У.Ф.Чарнышоў прымаў удзеляк мастак-пастаноўшчык: «Чырвоны агітатар Трафім Глушкоў», «Вялікі трамплін» (прызёр кінафестываля фільмаў для дзяцей і юнацтва ў г. Таліне), «Сямейныя абставіны», «Запіскі юнага лекара» (паводле твора М.А.Булгакава).
У перыяд з 1995 па 2001 гг. працаваў галоўным мастаком у Нацыянальным акадэмічным драматычным театры імя М.Горкага. За гэты час аформіў 13 спектакляў, адны з лепшых — «Зыход» і «Раскіданае гняздо» па матывах твораў Янкі Купалы, «Адвячоркам» Аляксея Дударава, «Крык чалавечы» (дылогія), «Браты-разбойнікі» паводле Ф.Шылера і многія іншыя.
З 1996 по 2003 гг. выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры імастацтваў (дацент).
Уваходзіць у склад грамадскіх аб’яднанняў: Беларускі саюз мастакоў, Беларускі саюз кінематаграфістаў і Беларускі саюз тэатральных дзеячаў.
Прадстаўленыя на выставе жывапісныя і графічныя творы з калекцыі аўтара і фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь уяўляюць сабой рэтраспекцыю эскізаў тэатральных і кінематаграфічных прац, створаныху розныя гады.
Выстава працуе да 24 жніўня 2025 года.