24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выставка под открытым небом «Ле Корбюзье: минское эхо»

пт, 11 июля
Описание

З 11 ліпеня 2025 года ў двары Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага (пл. Свабоды, 15) працуе выстава пад адкрытым небам «Ле Карбюзье: мінскае рэха».

Выстава падрыхтавана напярэдадні і ў рамках XVI Нацыянальнага фестываля архітэктуры, прысвечанага 90-годдзю Беларускага cаюза архітэктараў і арганізавана творчым саюзам сумесна з Музеем гісторыі горада Мінска па ініцыятыве і пры падтрымцы Пасольства Францыі і Пасольства Швейцарыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Мінск, як і большасць гарадоў свету, у ХХ стагоддзі непазнавальна змяніў сваё аблічча. Ролю радыкальнага пластычнага хірурга для старых гарадоў адыграў і дагэтуль грае архітэктар Шарль-Эдуар Жанерэ-Гры, сусветна вядомы пад творчым псеўданімам Ле Карбюзье. Ніхто з архітэктараў так смела і натхнёна не выдаляў гістарычныя напластаванні, шнары і бародаўкі гарадской прасторы, яе няроўнасці і недарэчнасці, ніхто так горача не прапаноўваў зусім іншы, нябачаны раней лад жыцця і лад мыслення для сучаснага чалавека, ніхто так люта не выракаўся архітэктурных формаў мінулага — хіба што сацыяльныя рэвалюцыянеры першай паловы ХХ стагоддзя. Нездарма ідэі Ле Карбюзье мелі гарачы водгук у першай траціне ХХ стагоддзя ў эпіцэнтрах рэвалюцыйных ідэй і рухаў — у Мексіцы, Расіі, Германіі, а пасля Другой сусветнай вайны — у Індыі, якая імкліва мадэрнізавалася. Менавіта там былі створаныя магутныя мадэрнісцкія архітэктурныя школы і зробленыя ўражальныя спробы кардынальна перабудаваць чалавечае грамадства з дапамогай архітэктуры.

Спадчыну Ле Карбюзье, раскіданую па ўсім зямным шары, і яго знакамітыя Пяць прынцыпаў архітэктурнага праектавання можна ўспрымаць як новы архітэктурны запавет, што прарастае скрозь спарахнелую абалонку архітэктуры мінулага.

Перасоўная выстава «Ле Карбюзье: мінскае рэха» знаёміць з тымі праектамі вялікага архітэктара, якія ён ажыццявіў у дзвюх сваіх родных краінах — Швейцарыі, дзе ён нарадзіўся і зрабіў першыя важныя крокі ў прафесіі, і Францыі, дзе ён стварыў уласнае архітэктурнае бюро. Гэтыя творы Ле Карбюзье зрабілі мацнейшы ўплыў на сусветную архітэктуру — у тым ліку на савецкую архітэктуру, да якой адносіцца значная частка будынкаў і збудаванняў беларускай сталіцы.

Музей гісторыі горада Мінска, на базе якога рэалізуецца гэты праект, захоўвае мноства артэфактаў і экспанатаў, звязаных са шматвяковай гісторыяй галоўнага горада Беларусі. Пасля музейнага падарожжа ў далёкія часы «рэха Ле Карбюзье» ў сучаснай прасторы горада чуваць асабліва выразна. Разглядаючы і расшыфроўваючы яго знакамітыя архітэктурныя канцэпты, можна па-новаму зірнуць, напрыклад, на маштабнае будаўніцтва мінскіх мікрараёнаў 1960–1980-х гадоў, на такі горадабудаўнічы шэдэўр як водна-зялёны дыяметр, што апяразвае Мінск, на цэлы шэраг выбітных будынкаў, і наогул на гарадское асяроддзе, у якім мы жывём і якое — хочам мы гэтага ці не — фармуе нас і вызначае наша жыццё.

Выстава працуе з 11 ліпеня да 15 верасня 2025 года.

Месца правядзення: двор Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага.

  • Время работы: пн — вс, 11:00 — 19:00
  • Вход:

    Свободный

  • Инфолиния:

    +375 17 270 43 66

  • Возрастное ограничение: 0+
Оставить отзыв
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie