24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «Традыцыі і сучаснасць: народны касцюм. Мінская вобласць»

ср, 02 июля
Описание

2 ліпеня (серада) 2025 года ў мастацкай галерэі ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» у 17:30 адбудзецца адкрыццё выставы «Традыцыі і сучаснасць: народны касцюм. Мінская вобласць».

Мэта праекта — паказаць эстэтычную вартасць і разнастайнасць традыцыйных комплексаў народнага адзення Міншчыны праз экспанаванне захаваных элементаў касцюма і сучасных рэканструкцый, зробленых на падставе даследаванняў.

Буйны рэгіён Беларусі мае багатыя традыцыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у тым ліку стварэння элементаў касцюма. Вытанчанымі мастацкімі прыёмамі і выразнымі дэкаратыўнымі рашэннямі ўражваюць слуцкі, капыльска-клецкі, вілейскі, пухавіцкі, бярэзінскі строі.

Захаванне гэтай не толькі матэрыяльнай, але і духоўнай спадчыны адна з важных задач устаноў культуры Мінскай вобласці. На працягу апошніх дзесяцігоддзяў супрацоўнікі раённых цэнтраў культуры, цэнтраў рамёстваў, педагогі вялі руплівую працу па збору інфармацыі, якая тычыцца традыцыйных строяў. Няспынны пошук крыніц — звестак з этнаграфічных экспедыцый, старых фотаздымкаў і іншых сведчанняў бытавання традыцыйнага касцюма, дазволіў значна пашырыць уяўленне пра лакальныя асаблівасці касцюма. А паглыбленню ў традыцыі народнага мастацтва спрыялі практычныя заняткі па аднаўленню народных убораў.

У выставачным праекце прадстаўлены вопыт даследавання і рэканструкцыі касцюмаў раёнаў Мінскай вобласці, які можа мець канкрэтнае практычнае значэнне (у тым ліку сцэнічны касцюм і інш.). Свой унёсак у экспазіцыю зрабілі майстры з Беразіно, Валожына, Вілейкі, Дзяржынску, Клецку, Копыля, Любані, Мінску, Мядзеля, Ракава, Салігорска, Слуцку. А актуальнасць традыцыйнага беларускага касцюма прадэманстравана на прыкладзе вырабаў сучасных дызайнераў.

Выстава працуе з 2 ліпеня па 7 верасня 2025 г.

  • Время работы: серада-нядзеля: 11:00 — 19:00
  • Вход:

    Кошт уваходнага білета — 3,00 руб., студэнцкага, дзіцячага, ільготнага білета — 1,00 руб.

Оставить отзыв
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie