24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «Мікалай Кандрацьеў. Гісторыя аднаго жыцця»

вс, сегодня
Выставочный корпус ул. Карла Маркса, 24
11:00
Описание

27 чэрвеня 2025 года а 16-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20, сяродкрыжжа) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы «Мікалай Кандрацьеў. Гісторыя аднаго жыцця».

Выстава твораў скульптуры і графікі ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны, аўтара скульптурнай кампазіцыі ў мемарыяльным комплексе «Брыцалавічы» Магілёўскай вобласці і мемарыяла «Загінуўшых чакаюць вечна» ў в. Доры Мінскай вобласці, скульптурных кампазіцый «Гуляюць дзеці» і «Мацярынства» ў Мінску, скульптара і графіка Мікалая Іванавіча Кандрацьева (1925–2001) прымеркавана да 100-годдзя з дня нараджэння майстра.

Мікалай Іванавіч Кандрацьеў належыць да плеяды мастакоў, маладосць якіх прыпала на ваенныя гады, са школьнай лавы замест інстытутаў яны адправіліся на фронт. Прафесійнае станаўленне гэтых дарослых дзяцей праходзіла ўжо ў пасляваенны час.

Ураджэнец Алтайскага краю, выпускнік Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Я. Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР у Ленінградзе Мікалай Кандрацьеў упісаў сваё імя ў гісторыю рускага савецкага і беларускага мастацтва другой паловы XX стагоддзя.

Жыццёвы і творчы шлях майстра ўяўляе сабой яскравую старонку: служыў скульптарам, захапляўся графікай, складаў вершы, пісаў эцюды, займаўся грамадскай дзейнасцю. Аднаго яго жыцця хапіла б на сотні жыццяў іншых. І таму яго творы ўвабралі ў сябе многае: дзіцячыя ўражанні, памяць аб перажытым на вайне, разважанні аб сэнсе жыцця, філасофскае ўспрыманне свету, пытанні дабра і зла. Ён шмат падарожнічаў па СССР і за мяжу: вынікам творчых і турыстычных паездак сталі графічныя і скульптурныя серыі. Ён працаваў у камені, метале, дрэве, гліне, гіпсе усё было падуладна яго рукам. Пастэль, акварэль, аловак, сангіна, вугаль, алей любая тэхніка захапляла яго. Партрэт, гістарычны жанр, сюжэтна-тэматычная карціна  цікавіла яго ўсё і ўсе. Ва ўсім ён знаходзіў натхненне, і яму заўсёды было пра што расказаць.

Юбілейная выстава «Мікалай Кандрацьеў. Гісторыя аднаго жыцця» ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь ахоплівае перыяд творчасці з 1949 па 1997 год ад студэнта мастацкага вучылішча, што падаваў вялікія надзеі, да сталага майстра, якім ён стаў. Усе творы звязаны з асноўнымі этапамі шляху скульптара ў мастацтве і раскрываюць галоўныя кірункі яго мастацкіх пошукаў. На выставе экспануюцца творы скульптуры са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, з фондаў Беларускага саюза мастакоў і Музея Мінскага трактарнага завода, творы скульптуры і графікі з калекцыі сям’і мастака — дачкі Наталлі Мікалаеўны Кандрацьевай, а таксама фатаграфіі і дакументы з сямейнага архіва і архіва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Дапаўняюць экспазіцыйную прастору прадметы інтэр’ера і дэкору са збору Музея гісторыі горада Мінска і сям’і мастака.

Экспанаванне выставы пройдзе з 28 чэрвеня па 17 жніўня 2025 года ў выставачным корпусе Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К. Маркса, 24, 4 паверх).

Куратар выставы — Анастасія Карнейка, старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларускага мастацтва XX–XXI стст., захавальнік калекцыі «Беларуская скульптура».

  • Время работы: понедельник: 11:00 — 19:00, вторник: выходной, среда: 11:00 — 19:00, четверг: 13:00 — 21:00, пятница — воскресенье: 11:00 — 19:00
  • Вход:

    Взрослые:

    Главный и выставочный корпус — 14,70 руб.

    Только главный корпус 10,50 руб.

    Только выставочный корпус — 8,40 руб.

    Учащиеся и студенты (дневная форма обучения):

    Главный и выставочный корпус — 7,30 руб.

    Только главный корпус — 5,20 руб.

    Только выставочный корпус — 4,20 руб.

    Семейный уикенд:

    2 взрослых + 1 ребенок — 23,00 руб.

    2 взрослых + 2 ребенка — 27,00 руб.

    2 взрослых + 3 ребенка — 31,50 руб.

    1 взрослый + 2 ребенка — 22,00 руб.

    1 взрослый + 3 ребенка — 26,30 руб.

    1 взрослый + 4 ребенка — 30,50 руб.

    Первый понедельник месяца: льготный билет для взрослых:

    Только главный корпус — 5,20 руб.

    Только выставочный корпус — 4,20 руб.

    Первый понедельник месяца: льготный билет для учащихся и студентов:

    Только главный корпус — 2,60 руб.

    Только выставочный корпус — 2,10 руб.

Оставить отзыв
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie