- Время работы: 10:00 — 19:00 штодзень, 10:00 — 18:00 панядзелак, дзень ільготнага наведвання — апошняя серада месяца
-
Вход:
Свободный
- Инфолиния:
Пасля адкрыцця тэматычнага музея ў Заслаўлі, традыцыя маляваных дываноў атрымала новае дыханне. Навучэнцы студыі «Дэкор» таксама зацікавіліся гэтым відам народнага роспісу па тканіне і цэлы навучальны 2023/2024 год творча пераасэнсоўвалі, вывучалі гісторыю ўзнікнення маляванкі і асаблівасці тэхналогіі.
Работа над гэта тэмай надала новы стымул для развіцця студыі. Разглядаючы прыклады маляванак, навучэнцы натхніліся дасціпнасцю, надзвычайнай дэкаратыўнасцю і ўмоўнасцю твораў. Пры стварэнні мастацка-графічнай рэканструкцыі давялося карыстацца кнігамі, артыкуламі, замалёўкамі, фотаздымкамі, рэпрадукцыямі твораў Язэпа Драздовіча.
Юныя мастакі працягваюць традыцыі, звяртаюцца да вытокаў і надаюць новае жыццё. І мастацкі праект студыі «Дэкор» добры гэтаму прыклад.
На выставе прадстаўлены стылізацыі пад маляваныя дываны з «начнымі» выявамі старажытных помнікаў архітэктуры Беларусі. А таксама партрэты Максіма Багдановіча, аўтара верша «Раманс» («Зорка Венера»), які і даў назву выставе, і Язэпа Драздовіча, як аднаго з самых знакамітых аўтараў у тэхніцы маляваных дываноў.
Наватарства праекта ў спалучэнні пейзажнага матыву цэнтральнай часткі кампазіцыі, якія акаймаваны раслінна-геаметрычным арнаментам, элементы якога нагадваюць кветкі ці зорачкі на небе, стварае незвычайны вобраз, і выглядае як праекцыя Светабудовы, акенца ў зорным небе. А акаймаваныя арнаментальным зорам вялікія кветкі гэтых арнаментаў нагадваюць зоркі!
Выстава працуе з 12 чэрвеня па 1 жніўня 2025 года.
Свободный