24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава жывапісу і графікі «Паглядзі двойчы»

пт, 23 мая
Описание

23 мая (пятніца) 2025 года ў мастацкай галерэі ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» а 17-й гадзіне адбудзецца адкрыццё выставы Наталлі Мураўёвай «Паглядзі двойчы»

Выстава арганізавана ў межах напрамку дзейнасці Цэнтра па падтрымцы творчасці маладых мастакоў. Канцэпцыя экспазіцыі прысвечана раскрыццю двоіснага характару мастацкага таленту Наталлі Мураўёвай і будзе спалучаць эмацыянальнасць імпрэсіяністычнага жывапісу і інтэлектуальнасць афортаў. Назва «Паглядзі двойчы» падкрэслівае спалучэнне двух відаў выяўленчага мастацтва, а таксама падказвае гледачу, што творы маюць глыбокі сэнс, для разумення якога патрэбны час і старанне. Адзін бок творчасці Наталлі Мураўёвай — гэта жывапіс, які развіваецца ў дастаткова класічнай стылістыцы. Мастачка прытрымліваецца тут спадчыны беларускай школы жывапісу з яе ўвагай да каларыстычных пошукаў, цікаўнасцю да краявідаў і тэматычных нацюрмортаў. Глядач пазнаёміцца з прыродай і архітэктурнымі помнікамі Беларусі і Расіі, якія мастачка напісала падчас пленэраў. Акрамя гэтага экспазіцыя літаральна напоўнена водарам і фарбамі букетаў садовых кветак, якія адлюстраваны на палотнах.

Другі бок — гэта графічныя пошукі. Наталля Мураўёва працуе ў тэхніцы афорта. Сюжэты яе эстампаў маюць сувязь з сусветнай (М. дэ Сервантэс, Экзюперы і інш.) і беларускай літаратурай (І. Мележ, Ул. Караткевіч і інш.), а таксама з агульнавядомымі ў культурным полі вобразамі русалак і прынцэс, піратаў і рыцараў і інш. Галоўныя рысы графічных лістоў мастачкі — гэта шматфігурныя кампазіцыі, якія маюць вельмі дэталізаваны малюнак і дастаткова іранічны характар адлюстравання герояў.

Выстава працуе з 23 мая па 29 чэрвеня 2025 г.

  • Время работы: серада-нядзеля: 11:00 — 19:00
  • Вход:

    Кошт уваходнага білета  3,00 руб., студэнцкага, дзіцячага, ільготнага білета 1,00 руб.

  • Инфолиния:

    +375 17 342 50 76

  • Возрастное ограничение: 12+
Оставить отзыв
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie