24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выставка живописи Дмитрия Мшара «Нацюрморт. Краявід»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

З 18 красавіка 2025 года ў арт-галерэе «Сфера» бібліятэкі № 18 (г. Мінск, вул. Каліноўскага, 55) пачне работу выстава жывапісу мастака Дзмітрыя Мшара «Нацюрмотр. Краявід».

Дзмітрый Мшар — мастак, чые працы напоўнены любоўю да прыроды і роднай зямлі. Ён выкарыстоўвае спакойныя, гарманічныя колеры, і стварае недэталізаваныя краявіды і задумлівыя нацюрморты, якія перадаюць пяшчоту і душэўны спакой. У яго карцінах глядач можа адчуць лёгкі матыў настальгіі, бо кожны мазок пэндзля нібы гаворыць аб вечнай сувязі чалавека з прыродай.

На выставе будуць прадстаўлены каля 30 работ, кожная з якіх дае магчымасць гледачу акунуцца ў атмасферу беларускіх абшараў. Мастак аддае перавагу маляваць спакойныя пейзажы і нацюрморты, дзе няма мітусні і натугі, што робіць яго працы асаблівымі і запамінальнымі. Творчасць Дзмітрыя Мшара натхнёная не толькі прыродай, але і гісторыямі, якія захоўваюцца ў кожным кутку Беларусі.

Адкрыццё выставы адбудзецца 18 красавіка 2025 года ў 18:00.

Выстава будзе працаваць да 01 чэрвеня 2025 года.

Аб аўтары: Мшар Дзмітрый Георгіевіч нарадзіўся ў 1976 г. у в. Стрыгінь Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1999 г. скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. П. М. Машэрава, у 2008 г. — Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы БДУ па спецыяльнасці «‎Культуралогія»‎. Прымае актыўны ўдзел у рэспубліканскіх і міжнародных выставах. Работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Беларусі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Канады, ЗША, іншых краін, а таксама ў Музеі Марка Шагала (Віцебск).

  • Время работы: аўт-пт — 10-20; сб, ндз — 10-18; пн — вых.; 2-я ср месяца — санітарны дзень
  • Вход:

    Вольны

  • Инфолиния:

    Кантактныя каардынаты арганізатара выставы для зваротнай сувязі: +375 17 352 30 77 — Кацярына Васільеўна Зверав

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie