24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава пераможцаў онлайн-конкурса творчых работ дзяцей і падлеткаў «Палітра традыцый»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Традыцыйныя беларускія абрады і святы, спевы і танцы, стравы і рамёствы… усё гэта ляжыць у фундаменце нацыянальнай культуры, і павінна вывучацца маладымі пакаленнямі.

На выставе прадстаўлены творчыя працы пераможцаў конкурсу, які праводзіўся з мэтай папулярызацыі праз выяўленчае мастацтва ведаў пра нематэрыяльную культурную спадчыну Міншчыны.

На 2024 г. спіс элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Міншчыны налічваў 20 адзінак, з якімі і азнаёміліся маладыя мастакі. Больш за 40 удзельнікаў адмыслова стварылі свае малюнкі для гэтага праекту.

Вялікі ўнёсак у працы па захаванні пераемнасці і перадачы наступным пакаленням ведаў аб традыцыйных для беларускага грамадства звычаяў і абрадаў быў зроблены настаўнікамі дзяцей і падлеткаў — кіраўнікамі мастацкіх студый і выкладчыкамі мастацкіх школ, дзе займаліся ўдзельнікі конкурсу.

Аўтары, якія занялі першае месца ў трох узроставых катэгорыях, былі ўзнагароджаны магчымасцю правесці выставу ў галерэі «Цэнтр». Гэта юныя мастакі з ДУА «Слуцкая дзіцячая мастацкая школа мастацтваў» — Аміна Дзяшчэня і Вікторыя Арлова, а таксама навучэнка ДУА «Пліская дзіцячая музычная школа мастацтваў» — Ганна Саргавец.

Акрамя твораў з якімі маладыя таленты перамаглі ў конкурсе гледачы змогуць убачыць і іншыя творчыя працы канкурсантаў. Праект скіраваны на падтрымку творчых намаганняў маладых мастакоў, а сваёй увагай гледачы выставы дапамагаюць будучым творцам паверыць у свае сілы і мастацкія здольнасці.

Святочная сустрэча з аўтарамі твораў адбудзецца 5 красавіка ў 12:00.

  • Время работы: ср — вс: 11:00 — 19:00, пн — вт: выходной
  • Вход:

    3,00 руб.

    1,00 руб. —  студенческий, детский и льготный билет

  • Инфолиния:

    +375 17 342 50 76

  • Возрастное ограничение: 0+
  • Организатор:

    ГУ «Минский областной центр народного творчества»

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie