24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выставы тактыльных карцін «Нябесныя ахоўнікі»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

2 красавіка а 17 гадзіне, у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, адбудзецца адкрыццё сумеснага праекта двух музеяў: Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі (Расійская Федэрацыя, г. Санкт-Пецярбург) — выставы тактыльных карцін «Нябесныя ахоўнікі» (галоўны корпус, вул. Леніна, 20).

Мэтай праекта з’яўляецца стварэнне інклюзіўнага асяроддзя і актыўнае ўключэнне ў мастацкае і культурнае жыццё краіны невідушчых і людзей са слабым зрокам. У рамках праекта сродкамі скульптурнай пластыкі створаны аўтарскія творы, адаптаваныя для тактыльнага ўспрымання. У іх мастацкімі спосабамі раскрываюцца вобразы гістарычных асоб — асабліва шанаваных праваслаўных святых.

Творчая група праекта пад кіраўніцтвам пецярбургскага скульптара і педагога Наталлі Аляксандраўны Карпавай, якая працуе ў напрамку акадэмічнай скульптурнай школы, стварыла выявы святых Рускай Праваслаўнай Царквы на аснове гістарычных і літаратурных крыніц. Знаёмства з пластычнымі рашэннямі аўтараў тактыльных карцін пашырае межы мастацкага ўспрымання твораў мастацтва, напаўняе яго новымі вобразамі.

У серыю твораў увайшлі выявы праваслаўных святых: Аляксандр Неўскі, Дзмітрый Данскі і Фёдар Ушакоў — воіны і абаронцы; свяціцелі Стэфан Пермскі і Інакенцій Веньямінаў — служыцелі царквы, якія ў розныя стагоддзі няслі святло асветы; святы Лука Крымскі — святар і лекар-хірург, які аддаў усё сваё жыццё на карысць людзям; святыя Герман і Саватый Салавецкія — пустэльнікі-стваральнікі, чыё падзвіжніцтва паклала пачатак Салавецкаму манастыру; і святы Сергій Раданежскі, заснавальнік калыскі манаскага жыцця — Свята-Троіцкай Сергіевай лаўры.

Выстава будзе прадстаўлена ў зале старажытнабеларускага мастацтва. Экспанаты суправаджаюцца аўдыягідам з тыфлакаментарыем, этыкеткі дубліраваны рэльефна-кропкавым шрыфтам Брайля. Праект раней быў прадстаўлены ў Дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі ў экспазіцыях «Раннее хрысціянства» і «Гісторыя рускага праваслаўя», а таксама экспанаваўся ў Пскоўскім музеі-запаведніку, атрымаў высокую адзнаку і вялікі водгук ад мэтавай аўдыторыі.

Запрашаем усіх жадаючых дакрануцца да твораў мастацтва!

Выстава працуе да 1 жніўня 2025 года і будзе суправаджацца серыяй заняткаў для невідушчых і людзей са слабым зрокам. Сачыце за інфармацыяй на нашых афіцыяльных інфармацыйных рэсурсах.

Куратар выставы — загадчык аддзела навукова-асветніцкай работы і маркетынгу Дыяна Георгіеўна Шантар.

  • Время работы: панядзелак, серада, пятніца — нядзеля з 11:00 да 19:00, чацвер з 13:00 да 21:00, аўторак — выходны дзень
  • Вход:

    Дарослыя:

    28,00 руб. — галоўны і выставачны корпус

    10,00 руб. — толькі галоўны корпус

    20,00 руб. — толькі выставачны корпус

    Льготны квіток для дарослых (у першы панядзелак месяца):

    7,00 руб. — галоўны і выставачны корпус

    2,50 руб. — толькі галоўны корпус

    5,00 руб. — толькі выставачны корпус

    Навучэнцы і студэнты (дзённая форма навучання):

    14,00 руб. — галоўны і выставачны корпус

    5,00 руб. — толькі галоўны корпус

    10,00 руб. — толькі выставачны корпус

  • Инфолиния:

    +375 17 397 01 63

    +375 29 377 78 19

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie