24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «Традыцыі і сучаснасць: лялькі»

чт, сегодня
Описание

5 сакавіка (серада) 2025 года ў мастацкай галерэі ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» распачне сваю працу выстава «Традыцыі і сучаснасць: лялькі».

Здаўна важным атрыбутам гульняў і народных абрадаў была лялька. Менавіта лялька з’яўляецца тым культурным феноменам, які забяспечвае сувязь пакаленняў, канцэнтруе у сабе сацыяльна-культурны вопыт народа і яго самабытнасць. Выстава «‎Традыцыі і сучаснасць: лялькі»‎ прымеркавана да Дню жанчын. Жанчына захоўвае сямейны ачаг, у гульне маці і бабулі гадуюць дзяцей, мягка і ўпэўнена перадаюць карысныя навыкі і маральныя ўстаноўкі.

Канцэпцыяй выставы з’яўляецца адлюстраванне непарыўнасці традыцый па стварэнню лялек у беларускай культуре. Экспазіцыя аб’ядноўва дзьве плыні: «Традыцыі» гульнявыя і абрадавыя лялькі, створаныя ў традыцыйях народнай культуры, а таксама лялькі, апранутыя ў беларускія народныя строі і «Сучаснасць» сучасныя дэкаратыўныя лялькі, выкананыя ў разнастайных тэхніках і матэрыялах.

Самымі старым экспанатам выстаўкі з’яўляюцца музейны экспанат 1920-х гадоў — гэта самаробная дзіцячая тэкстыльная цацка з сялянскай сям’і, а актуальныя тэндэнцыі яскарава дэманструе гіперрэалістычны пупс тыпу «рэборн». Акрамя гэтага глядач убачыць разнастайныя абрадавыя лялькі і дэкаратыўныя інтэр’ерныя творы з характэрных для беларускай культуры матэрыялаў: саломкі, тканіны, нітак

Выстава праводзіцца дзеля захавання і папулярызацыі нацыянальных традыцый і звычаяў, рэпрэзентацыі нацыянальнай культуры Беларусі ў інфармацыйным асяроддзі.

Удзел у выставе прынялі каля 30 майстроў сярод іх 2 Народных майстра Рэспублікі Беларусь, гэта рамеснікі і ўдзельнікі клубных фарміраванняў устаноў культуры Мінскай вобласці (з Барысава, Вілейкі, Дзяржынску, Салігорску, Клецку, Маладзечна, Мядзеля, Старых Дарог, Слуцку) і Мінску.

Пад час правядзення выстаўкі будзе запланавана правядзенне майстар-класаў і творчых майстэрняў.

Выстава працуе з 5 па 30 сакавіка 2025 г.

  • Время работы: серада-нядзеля: 11:00 — 19:00
  • Вход:

    Кошт уваходнага білета — 3,00 руб., студэнцкага, дзіцячага, ільготнага білета — 1,00 руб.

  • Инфолиния:

    +375 17 342 50 76

  • Возрастное ограничение: 0+
Оставить отзыв
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie