Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Мастацка-дакументальная выстава «‎Старая спадчына»‎

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Беларускае краязнаўства мае свае багатыя традыцыі і выбітных прадстаўнікоў гэтай пачэснай справы. Так, вялікую павагу ў дадзенай галіне заслужылі стваральнікі Гудзевіцкага музея — Алесь Мікалаевіч і Вера Ігнатаўна Белакозы.

На часовай экспазіцыі прадстаўлены прыклады ткацтва з фондаў Гудзевіцкага дзяржаўнага літаратурна-краязнаўчага музея і Літаратурнага музея Максіма Багдановіча — посцілкі і дываны, прыклады шматнітовага двухуточнага ткацтва, а таксама дыванкі ў тэхніцы двухбаковага ткацтва, якія стварылі майстрыхі Леаніда Бусловіч, Вера Белакоз, Марыя Мінец.

Вялікую працу па наладжванні сувязяў паміж гудзевіцкімі краязнаўцамі і супрацоўнікамі музея Максім Багдановіча вяла знакамітая пісьменніца і мемуарыстка Людвіка Сівіцкая (Зоська Верас).

Літаратурны складнік працы Гудзевіцкага музея заслугоўвае вялікай увагі і вывучэння. Некаторыя матэрыялы маюць непасрэднае дачыненне да дзейнасці маладога класіка беларускай літаратуры — Максіма Багдановіча.

У пэўнай ступені гэты экспазіцыйны праект можна лічыць рэалізацый мараў знакамітай дзяячкі па наладжванні сувязей паміж дзвюма ўстановамі культуры. Прэзентуюцца матэрыялы з фондаў музея М.Багдановіча, прысвечаныя Людвіцы Сівіцкай і яе пасрэдніцкай дзейнасці паміж музеямі, — лісты, фотаздымкі і тканы паясок, які належаў пісьменніцы.

  • Время работы: 10:00 — 19:00 ежедневно, 10:00 — 18:00 понедельник
  • Вход:

    Свободный

  • Инфолиния:

    +375 17 363 07 61

    +375 17 355 22 95

  • Организатор:

    Государственное учреждение «Литературный музей М.Богдановича»

Отзывы
Отзыв подтвержден
23 марта 2025 в 19:28

Были. Сам музей интересный, что внутри, то и снаружи. На экскурсию мы не попали. Но просто интересно было посмотреть внутри.

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения