- Время работы: понедельник, вторник, среда, пятница — воскресенье с 11:00 до 19:00; четверг с 13:00 до 21:00
-
Вход:
10,00 руб. — главный корпус
- 28,00 руб. — главный и выставочный корпус
- Инфолиния:
Фотапраект «У свеце запаведнай прыроды» прымеркаваны да святкавання 100-годдзя Дзяржаўнай прыродаахоўнай ўстановы «Бярэзінскі біясферны запаведнік» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — старэйшай у Беларусі і адзінай ахоўнай тэрыторыі такога рангу.
Біясферны рэзерват — прыродны комплекс, які ўключае ў сябе надзвычайную разнастайнасць першародных лясоў, лугоў і балот розных тыпаў, пойму ракі Бярэзіна, мноства іншых вялікіх і малых рэк, азёр з уласцівым ім комплексам рэдкіх відаў раслін і жывёл. Запаведнік — своеасаблівая прыродная лабараторыя для правядзення навуковых даследаванняў, маніторынгу, экалагічнай асветы дзяцей і моладзі.
У экспазіцыі прадстаўлена каля 50 работ фотамастака Дзяніса Іўковіча, навуковага супрацоўніка Бярэзінскага біясфернага запаведніка, лаўрэата спецыяльнай прэміі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя па выніках рэспубліканскага творчага фотаконкурсу «Скарбы нацыі. Нацыянальныя паркі Рэспублікі Беларусь»; прызёра рэспубліканскага фотаконкурсу «Дзікія жывёлы ў натуральным асяроддзі» Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў; лаўрэата абласнога этапа рэспубліканскага фотаконкурсу «Гэта твая зямля» ў намінацыі «Прыгажосць роднай прыроды» ў рамках дзясятага Рэспубліканскага экалагічнага форуму; пераможцы фотаконкурсу Беларускага прафесійнага саюза работнікаў лесу і прыродакарыстання «Самая абаяльная і прывабная» ў намінацыі «Вясновая загадка», прызёра іншых рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў; аўтара тэкстаў і фатаграфій для спецыялізаваных часопісаў і замежных выданняў, члена клуба фатографаў дзікай прыроды Беларусі.
Выстава працуе па 17 лютага 2025 года.
10,00 руб. — главный корпус