24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстаўка «Каляровы фэст»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

19 снежня 2024 года ў 18:00 у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбудзецца адкрыццё выстаўкі «Каляровы фэст», прысвечанай 75-годдзю члена Беларускага саюза мастакоў Наталлі Уладзіміраўны Сухаверхавай. Выстаўка падрыхтавана з удзелам Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.

Для вядомай беларускай мастачкі Наталлі Сухаверхавай 2024 год асаблівы — яна адзначае не толькі сваё 75-годдзе, але і 50-годдзе творчай дзейнасці. Менавіта да гэтых падзей і прымеркавана персанальная выстаўка габелена Наталлі Уладзіміраўны. У экспазіцыі сабраны работы розных часоў — ад ранніх твораў 1970-1980-х гг. да створаных у бягучым годзе.

На працягу ўсёй сваёй творчай прафесійнай дзейнасці мастачка застаецца верная класічнаму «шпалернаму» ткацтву беларускай нацыянальнай школы габелена. Працы Наталлі Сухаверхавай адрозніваюцца тэматычнай вызначаннасцю, сюжэтнасцю і візуальнай яснасцю формы пры наяўнасці шматлікіх сэнсавых трактовак.

Творы запамінаюцца гарманічным злучэннем формы і колера, падкупляюць сваёй рамантыкай і лірызмам. У іх прысутнічае канкрэтыка і ўмоўнасць. Габелены мастачкі — яркія, маляўнічыя, традыцыйна-нацыянальныя, і ў той жа час арыгінальныя і сучасныя — уступаюць у эмацыйны дыялог з гледачом, адкрываючы душу і сэрца аўтара. Наталлі Сухаверхавай падуладныя як кантрасныя каляровыя спалучэнні, уласцівыя нацыянальнаму ткацтву, так і тонкія акварэльныя пераходы колеру і святла ў габелене.

Адмысловае месца на выстаўцы займаюць працы з каларытам беларускіх народных свят: «Прыехала Каляда», «Калядны вечар», «Купалле». Гэтыя і іншыя творы напаўняюць залу атмасферай свята, чаканнем каляднага цуду, пераносяць гледача ў маляўнічы свет «каляровага фэсту».

Творчае крэда Наталлі Сухаверхавай — служэнне гармоніі, дабру і прыгажосці. Як кажа сама мастачка, стварэнне габелена — сінтэз трох відаў мастацтва. Над стварэннем эскіза мастак працуе як графік. Затым ствараецца кардон на паперы ў натуральную велічыню, а гэта ўжо праца манументаліста. Нарэшце само ткацтва, калі рукамі ствараецца твор, і гэта нагадвае працу скульптара. Працэс стварэння габелена ў тэхніцы класічнага ткацтва вельмі працаёмкі і павольны, які патрабуе ад мастака поўнай самааддачы, і не толькі фантазіі і натхненні, але і цярпення, умення і досведу.

Выстава габеленаў Наталлі Сухаверхавай — гэта своеасаблівае прызнанне мастачкі ў любові да роднай Беларусі.

Выстава працуе да 26 студзеня 2024 года.

  • Время работы: серада — нядзеля, 11:00 — 19:00
  • Вход:

    8,00 руб. — для дарослых

    5,00 руб. — для пенсіянераў, студэнтаў

    3,00 руб. — для школьнікаў

  • Инфолиния:

    +375 17 270 43 66

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie