24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «‎Дарога да міру»‎

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

29 лістапада 2024 года а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца адкрыццё выставы «‎Дарога да міру»‎, падрыхтаванай у межах міжнароднага супрацоўніцтва, якое рэалізуецца паміж Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры і Дзяржаўным музеем гісторыі расійскай літаратуры імя У.І. Даля (г.Масква).

Праект прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Вайна пакінула пасля сябе незагойныя раны. Боль ад іх перадаецца праз пакаленні, ён і цяпер адчуваецца ў сэрцах нашчадкаў. Перажытыя, пераасэнсаваныя і выкладзеныя на паперы літаратарамі-франтавікамі падзеі вайны натхнілі мастачак Наталлю Раманаву і Кацярыну Ірхіну на стварэнне аўтарскіх літаратурна-мастацкіх інсталяцый.

Героі выставачнага праекта — пісьменнікі, якія прайшлі дарогамі вайны і пакінулі бясцэнныя літаратурныя сведчанні: Андрэй Платонаў, Булат Акуджава, Васіль Быкаў, Веніямін Каверын, Данііл Гранін, Алесь Адамовіч, Міхаіл Зошчанка, Віктар Астаф’еў, Віктар Някрасаў і Канстанцін Сіманаў. Іх творы вылучаюцца праўдзівасцю вопыту і шчырасцю перажыванняў. Гэта гісторыі аб выжыванні і мужнасці, маральным выбары і гонары, сяброўстве і здрадзе, геройстве і дзезерцірстве. Выстава ўяўляе сабой своеасаблівую мазаіку, сабраную з літаратурных апісанняў і дзённікавых запісаў, ваенный падзей і ўспамінаў франтавікоў, архіўных фотаздымкаў і дакументаў.

Дзевяць аўтарскіх інсталяцый — прасторавых вобразаў, дапоўненых фрагментамі мастацкіх твораў і фактамі біяграфій пісьменнікаў, прапануюць новы пагляд на знаёмыя старонкі літаратуры і гісторыі.

Выстава на рускай мове. Будзе цікава аматарам літаратуры, гісторыі, мастацтва.

Мастакі: Наталля Раманава, Кацярына Ірхіна.

Куратар з боку Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры — Ірына Князева.

Выстава будзе дзейнічаць з 29 лістапада 2024 па 11 мая 2025 года.

  • Время работы: вт. — вс.: 10:00 — 19:00
Отзывы
21 февраля 2025 в 15:02

Подобные выставки уже смотрела.

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie