-
Вход:
5,00 руб.
- Инфолиния:
Па добрай традыцыі, напярэдадні прыгожага свята — Міжнароднага дня сем’яў — запрашаем у госці ў Літаратурны музей Максіма Багдановіча.
Абяцаем шмат цікавостак, сярод якіх экскурсія па выставе «Мая сям’я», сімвалічны фінісаж экспазіцыйнага праекта, расповед пра родных Максіма і пра яго самога, віктарына «Сямейныя гісторыі» з прызамі і сувенірамі.
Спецыяльны госць імпрэзы — мастацкі кіраўнік і рэжысёр Народнага літаратурнага тэатра «Жывое слова» Алеся Сівохіна. Яна пазнаёміць з незвычайнай гісторыяй жыцця Канстанціна Быліча, прадстаўніка свайго радаводнага дрэва.
І, можа быць, адметныя гісторыі нашых герояў натхняць вас на тое, каб успомніць пра сваіх продкаў, паглядзець уважлівей на тых, хто побач зараз, расказаць нам і свету пра сваю сям’ю…
5,00 руб.