24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выставка «Паэма зямлі беларускай»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

З 22 лістапада 2024 года ў Галерэі мастацтваў Леаніда Шчамялёва пачне працаваць выстава жывапісу і графікі народнага мастака Беларусі Віталя Цвіркі «Паэма зямлі беларускай» у межах праекта «Класікі — сучаснікі» сумесна з Беларускім саюзам мастакоў. Адкрыццё выставы адбудзецца 27 лістапада а 18-й гадзіне.

На выставе «Паэма зямлі беларускай» увазе мінчан і гасцей сталіцы будуць прадстаўлены работы заснавальніка традыцыйнай беларускай мастацкай школы Віталя Канстанцінавіча Цвіркі (1 (14) лютага 1913 — 11 чэрвеня 1993), творчасць і талент якога былі цалкам адданы прыгажосці роднай зямлі. Выстава працягвае сумесны з грамадскім аб’яднаннем «Беларускі саюз мастакоў» цыкл праектаў «Класікі — сучаснікі», прысвечаных знакавым фігурам у беларускім выяўленчым мастацтве.

Выстава твораў гэтага знакамітага мастака — заўсёды яскравая падзея ў культурным жыцці і нагода яшчэ раз захапіцца глыбінёй, тэмпераментам і свабодай яго творчасці. Майстру аднолькава былі падуладны як жанравая разнастайнасць — пейзаж, нацюрморт, партрэт, так і розныя тэхнікі выканання — алей, тэмпера, акварэль, якімі ён дасканала валодаў.

В.К. Цвірка стаў наватарам сучаснага беларускага жывапісу. У беларускі пейзаж мастак унёс сваю эстэтыку, характэрнай рысай якой з’явілася спалучэнне панарамнай кампазіцыі, эпічнасці пейзажу са свабоднай жывапіснай манерай і тонкай каларыстыкай. Самабытны стыль майстра атрымаў шырокае прызнанне і быў ацэнены як значны ўнёсак у развіццё камернага лірычнага пейзажу.

Віталь Канстанцінавіч Цвірка ўвайшоў у гісторыю не толькі як выбітны дзеяч выяўленчага мастацтва Беларусі, але і як педагог, які выхаваў цэлую плеяду вядомых, таленавітых майстроў. Сярод іх Барыс Аракчэеў, Віктар Грамыка, Георгій Паплаўскі, а таксама Леанід Шчамялёў, з якім В.К. Цвірку звязвала не толькі творчасць, але і сапраўднае сяброўства.

«Шукайце свой шлях і свой почырк, не старайцеся быць да кагосці падобнымі. Мастацтва не прымае фальшы і трафарэту. Вучыцеся ў вялікіх майстроў, але не пераймайце іх знешнюю манеру, глядзіце ў глыбіню, у корань…». Гэтыя словы настаўніка сталі для Леаніда Шчамялёва асновай яго творчых прынцыпаў на ўсё жыццё.

На выставе «Паэма зямлі беларускай» прадстаўлены жывапісныя і графічныя творы Віталя Канстанцінавіча Цвіркі з фондаў ГА «Беларускі саюз мастакоў».

Выстава працуе да 19 студзеня 2025 года.

  • Время работы: Ср. — вс. 11:00 — 19:00
  • Вход:

    6,00 руб. — для дарослых
    4,00 руб. — для студэнтаў
    3,00 руб. — для школьнікаў

  • Инфолиния:

    +375 17 342 24 26

  • Возрастное ограничение: 0+
  • Организатор:

    ГУ «Музей истории города Минска»

    УНП 191303406

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie