24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «І ты закрасуеш, наш Мінск старадаўнi»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

23 жніўня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава «І ты закрасуеш, наш Мінск старадаўнi». Праект знаёміць мінчан і гасцей сталіцы з абліччам горада праз погляд мастакоў пачатку ХХ стагоддзя і да 1968 года.

На сённяшні дзень Мінск носіць званне сталіцы і з'яўляецца адным з буйнейшых гарадоў Беларусі. Калі зірнуць на горад праз прызму часу, то можна заўважыць, як стагоддзе назад аблічча і віды горада моцна адрозніваліся ад вядомага сучаснаму чалавеку гарадскога асяроддзя. На пачатак ХХ ст. Мінск знаходзіўся на складанай геаграфічнай і гістарычнай перыферыі, і ўжо з 1 студзеня 1919 года горад атрымаў главу ў сваёй гісторыі ў якасці сталіцы БССР. Пачынаецца новая эпоха ў жыцці горада.

У 19201930-я гг. у Мінск прыбывае ўсё больш і больш новых жыхароў. У гэты перыяд у горадзе працуюць вядомыя архітэктары (Іосіф Лангбард, Георгій Лаўроў і інш.), пры ўдзеле якіх з'яўляецца і новая архітэктура, атрымлівае сваё развіццё і ўся інфраструктура горада. Горад не пакідае раўнадушнымі і мастакоў. Усё больш з'яўляецца розных графічных і жывапісных замалёвак, якія раскрываюць старонкі з жыцця Мінска. Гэты перыяд адлюстраваны ў работах такіх майстроў, як Аркадзь Астаповіч, Язэп Драздовіч, Мікалай Дучыц, Мікалай Тарасікаў, Міхась Філіповіч, Меер Сляпян і інш.

Пасля бурнага «нараджэння сталіцы» прыходзіць Вялікая Айчынная вайна, якая пакінула глыбокі трагічны след у жыцці горада. Разбураны, спалены Мінск і яго руіны сталі адной з галоўных тэм у творчасці мастакоў гэтага перыяду (Аскар Марыкс, Монас Манасзон, Павел Гуткоўскі, Анатоль Тычына).

Не паспелі згаснуць усе вогнішчы вайны, як у горадзе, які 3 ліпеня 1944 года толькі вызваліўся, пачынаецца новы этап адраджэнне. З новай старонкі горад пачынае складаць сваё аблічча. Паступова аднаўляецца ўся інфраструктура. Мастакі, як рэпарцёры, фіксуюць усе этапы ператварэння горада, пачынаючы з аднаўлення разбураных будынкаў і ўзвядзення новых.Усё часцей вобраз Мінска з'яўляецца на работах майстроў у розных відах мастацтва: у арыгінальнай і тыражнай графіцы, жывапісе, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. У гэты перыяд сапраўднымі «пяснярамі» Мінска становяцца Леў Лейтман, Давыд Генін, Сямён Герус, Ізраіль Басаў, Сяргей Каткоў і інш.

На выставе прадстаўлены работы з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў.

Выстава «І ты закрасуеш, наш Мінск старадаўнi» будзе экспанавацца з 23 жніўня па 6 кастрычніка 2024 г. у выставачным корпусе музея (вул. Карла Маркса, 24).

  • Организатор:

    Учреждение «Национальный художественный музей Республики Беларусь»
    УНП 100377771

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie