24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «Ю. Пэн, Я. Кругер. Мастацкія школы Беларусі»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

5 чэрвеня 2024 года а 17-й гадзіне ў сяродкрыжжы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы «Ю. Пэн, Я. Кругер. Мастацкія школы Беларусі».

У 2024 годзе спаўняецца 170 гадоў з дня нараджэння мастака Ю. М. Пэна і 155 гадоў з дня нараджэння Я. М. Кругера, мастакоў-педагогаў, заснавальнікаў прафесійнай мастацкай адукацыі на тэрыторыі сучаснай Беларусі, заснавальнікаў прыватных школ малюнка і жывапісу ў Віцебску і Мінску. Для многіх сваіх вучняў яны сталі першымі і найважнейшымі педагогамі ў іх жыцці.

Выстава «Ю. Пэн, Я. Кругер. Мастацкія школы Беларусі» створана на аснове жывапісных, графічных, скульптурных твораў са збораў установы «Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь» і ўстановы культуры «Віцебскі абласны краязнаўчы музей».

Экспазіцыя ўяўляе сабой рэпрэзентацыю, у першай яе частцы, творчай спадчыны двух яркіх беларускіх жывапісцаў Юдэля Пэна і Якава Кругера, а ў другой частцы — творы цэлай плеяды іх вучняў: Марка Шагала, Восіпа Цадкіна, Давіда Якерсона, Алены Кабішчэр-Якерсон, Саламона Гершова, Яфіма Раяка, Льва Зевіна, Заіра Азгура, Саламона Юдовіна, Льва Лейтмана, Лазара Рана, Ісака Бароўскага, Пятра Явіча, Мішэля Кікоіна, Міхася Станюты, Ісака Мільчына і іншых — прадстаўнікоў самых розных мастацкіх плыняў і напрамкаў, якія стварылі «партрэт» нацыянальнай мастацкай школы Беларусі.

Выстава «Ю. Пэн, Я. Кругер. Мастацкія школы Беларусі» будзе экспанавацца з 5 чэрвеня па 18 жніўня 2024 г. у выставачным корпусе музея (вул. К. Маркса, 24, 3 паверх, залы 1 і 2).

Куратары выставы — Святлана Кот, загадчык аддзела беларускага мастацтва XX — пачатку XXI стст. Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Кацярына Калянкевіч, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела беларускага мастацтва XX — пачатку XXI стст. Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

  • Время работы: Пн. - вс. 11:00 - 19:00, чт. 13:00 - 21:00, вт. - выходной
  • Инфолиния:

    +375 17 327 71 63

  • Организатор:

    Учреждение «Национальный художественный музей Республики Беларусь»
    УНП 100377771

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie