24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

«Траекторыя святла — 85»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

«Ноч музеяў» падзея, якую наведвальнікі чакаюць цэлы год, яна ахутана таямніцай і асаблівым чараўніцтвам, бо ў гэты час музей паўстае перад сваім гледачом зусім у іншым амплуа. У гэтым годзе мы вырашылі дадаць святла ў начное жыццё Мастацкага.

У юбілейны для нас год акцыя пройдзе пад назвай «Траекторыя святла 85». На працягу 85 гадоў музей выбудоўвае для сваіх наведвальнікаў унікальны маршрут у свет мастацтва, з'яўляючыся крыніцай натхнення і святла.

Мы запрашаем і вас стаць часткай нашай захапляльнай траекторыі 18 мая з 18:00 да 02:00.

Праграма:

- 17:40 Выступленне ансамбля Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь (пляцоўка перад музеем)

- 18:00 Урачыстае адкрыццё Ночы музеяў 2024

- 18:00-02:00 Інтэрактыўная пляцоўка «Святло і тэхналогіі» ад Fungi studio (рускае мастацтва, 5 зала)

- 18:00-22:00 Дзіцячая кіназала пры падтрымцы Белкарт і Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» (выставачны корпус, 4 паверх)

- 18:00-02:00 Інтэрактыўная пляцоўка «Сонечная сістэма» (беларускае мастацтва XX–XXI стст., 1 зала)

- 18:00-22:00 Квэст «Святло галоўны герой у карцінах музея» з падарункамі ад Белкарт

- 18:30 Адкрыццё выставы «Вадзім Качан. Малюнкі часу і святла. Метамарфозы фатаграфіі» (пераходная галерэя)

- 18:30; 20:30; 22:30 Майстар-класы па скетчынгу ад Fungi studio (рускае мастацтва, 5 зала)

- 19:00-22:00 Майстар-клас па лінагравюры ад Афістон Маркет (вялікая галерэя)

- 19:00-20:00 Інтэрактыўная лакацыя па роспісе папяровага посуду (мастацтва краін Усходу)

- 19:00-23:00 Ансамбль сучаснага танца ArtDance (беларускае мастацтва XX–XXI стст., 2 зала)

- 20:00-23:00 Лакацыя і квэст ад Інтэрактыўнага музея музыкі (беларускае мастацтва XX–XXI стст., 4 зала)

- 20:00-22:00 Майстар-класы ад Мінскага дзяржаўнага каледжа рамесніцтва і дызайну імя М. А. Кедышкі: роспіс шопераў (мастацтва краін Еўропы), выцінанка (выставачны корпус, 3 паверх), малюнак кавай (беларускае мастацтва XX–XXI стст., 1 зала)

- 21:00-22:00 Лакацыя «Вясёлыя партрэты» (партрэтны жывапіс XVI-XVIII стст.)

- 21:00-02:00 Назіраем за Месяцам з Віктарам Малышчыцам (ля ўваходу пры добрым надвор’і)

- 21:00 Канцэрт ансамбля Nota Bene «Танга ў святле Месяца» (белая зала)

- 21:00-23:00 Канцэрт-флешмоб хору Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам Інэсы Бадзяка (выставачны корпус, 4 паверх)

- 22:00 і 23:30 Праграма «Свет навобмацак» ад цэнтра «Нябачны свет» пры падтрымцы Белкарт (выставачны корпус, 3 паверх; колькасць удзельнікаў абмежавана)

- 22:00-00:00 Плэйбэк-тэатр (выстава «Рэпін і вучні»)

- 22:00 і 01:00 Імерсіўныя паказы Kiko Richen Atelier і тэатра танца Motion Dance (белая зала)

- 23:00 і 00:00 Лазернае шоу «Мастацкаму 85» пры падтрымцы Белкарт (белая зала)

- 00:15 Канцэрт хору Polifonica (белая зала)

Музычнае афармленне вечара ад Інтэрактыўнага музея музыкі і салісткі аркестра Вялікага тэатра Беларусі Веранікі Грабоўскай (арфа)

На працягу ўсёй Ночы музеяў:
- Фотазоны, фотабудка і зона працы мастака-шаржыста ад Белкарт
- Выстава рэтра-аўтамабіляў
- Светлавыя інсталяцыі ад Дылайтэк
- Відэаарт ад Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
- Тэатр танца Motion Dance

  • Время работы: Сб. - 18:00 - 20:00
  • Вход:

    15,00 руб. для дарослых
    7,00 руб. для навучэнцаў
    бясплатна для ўладальнікаў карты госця НММ 

  • Организатор:

    Учреждение «Национальный художественный музей Республики Беларусь»
    УНП 100377771

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie