24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «Яны змагаліся за Радзіму»

вт, сегодня
15:00
Описание

6 мая 2025 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, у межах супрацоўніцтва з Дзяржаўным музеем-запаведнікам М.А. Шолахава «‎Ціхі Дон»‎ (Музей-запаведнік М.А. Шолахава «‎Ціхі Дон»‎), распачынае працу часовая літаратурна-дакументальная (планшэтная) экспазіцыя «‎Яны змагаліся за Радзіму»‎.

Адкрыццё — 6 мая а 15-й гадзіне (уваход на мерапрыемства вольны).

Выстава прымеркавана да 80-годдзя Вялікай Перамогі і прысвечана гісторыі і падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Яна знаёміць з важным перыядам біяграфіі і творчасці М.А. Шолахава і прадстаўляе калектыўны партрэт герояў яго твораў.

Міхаіл Аляксандравіч Шолахаў (1905–1984) прайшоў сем франтоў Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнічаў у баях пад Смаленскам, Дэбальцавам, на Волзе, быў пад Кёнігсбергам, прайшоў франтавымі дарогамі да мяжы з Германіяй. Пісьменніку давялося зведаць і жорсткія бітвы, і адступленні, неаднойчы трапляць пад варожы абстрэл. Міхаіл Шолахаў з’яўляўся ваенным карэспандэнтам Савінфармбюро, газет «‎Праўда»‎ і «‎Чырвоная зорка»‎. Франтавыя паездкі давалі багаты матэрыял для публікацый. На перадавым краі пісьменнік сустракаўся з байцамі, камандзірамі, прысутнічаў на допытах ваеннапалонных немцаў. З глыбокім болем у сэрцы назіраў смерць, кроў, вогнішчы, спустошаныя землі, зруйнаваныя гарады і вёскі, бачыў замучаных фашыстамі жанчын, старых, дзяцей. І ўсё, з чым пісьменніку даводзілася сутыкацца на вайне, знайшло адлюстраванне ў яго артыкулах, нарысах, раманах, апавяданнях.

Экспазіцыя складаецца з дванаццаці планшэтаў, якія дэманструюць фотаздымкі, выявы прадметаў, копіі дакументаў з фондавых калекцый Музея-запаведніка М.А. Шолахава «‎Ціхі Дон»‎.

Выстава на рускай мове. Будзе цікава аматарам літаратуры, гісторыі, кіно. Дзейнічае па 6 ліпеня 2025 года.

  • Время работы: вт. — вс. 10:00 — 19:00
  • Инфолиния:

    +375 17 395 44 47 (Князева Ірына Расціславаўна, загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры)

Оставить отзыв
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie