24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «Песняру чыстай красы»

вс, сегодня
Музей М.Богдановича ул. Богдановича, 7а
10:00
Описание

Сёлета Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь адзначае прыгожы юбілей — 85-годдзе з дня заснавання. У фондах музея зберагаецца шмат прац, прысвечаных Максіму Багдановічу і яго вечным вершам, а таксама мясцінам, звязанымі з паэтам. Частка гэтых скарбаў будзе прадстаўлена ў сумесным выставачным праекце — «Песняру чыстай красы».

Колькі выдатных дзеячаў, прыклалі намаганні для ўшанавання памяці Максіма Багдановіча — спрабавалі падзяліцца сваім разуменнем паэта, шукалі вобразы і настроі, у якіх яго пазнаюць астатні.

У Вас ёсць унікальная магчымасць пабачыць творы класікаў беларускага мастацтва з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея і Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, якія рэдка экспануюцца: жывапіс вядомых беларускіх мастакоў, сярод якіх — Мікалай Дучыц, Барыс Залкінд, Барыс Аракчэеў, Уладзімір Сулкоўскі.

Акрамя таго, можна будзе пазнаёміцца з творамі прызнаных беларускіх скульптураў — Генадзя Мурамцава, Сяргея Гумілеўскага, Льва Талбузіна, Уладзіміра Слабодчыкава, Станіслава Ларчанкі.

Радасна, што ўсе мы разам робім агульную справу ў гонар Максіма Багдановіча і сумесны выставачны праект двух музеяў добры гэтаму доказ.

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно