24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Рэкламна-выставачны праект «80-Артхроніка вызвалення»

чт, сегодня
11:00
Описание

18 красавіка 2024 г. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь прадставіць незвычайны рэкламна-выставачны праект «80-Артхроніка вызвалення», прысвечаны гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У пераходзе да станцыі метро«Кастрычніцкая» на светлавых рэкламных панэлях будуць прадстаўлены рэпрадукцыі знакамітых твораў беларускіх мастакоў з калекцыі музея. Адкрыццё праекта з удзелам генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Г.У. Конанавай і прадстаўнікоў СМІ адбудзецца 18 красавіка ў 09.15.

Больш за 80 гадоў мінула ад пачатку найвялікшай у ХХ стагоддзі вайны, а раны, пакінутыя на целе беларускага народа, непазбыўным болем адгукаюцца ў гістарычнай памяці. На важнейшыя гістарычныя падзеі мы глядзім праз прызму мастацтва. І калі заходзіць гаворка пра тыя падзеі, перад намі — сучаснымі людзьмі — часта паўстаюць вобразы, створаныя мастакамі.

Адначасовае адчуванне трагедый і перамог, болю страт і трыумфу вызвалення з неверагоднай сілай перапляліся ў жыцці беларускага народа. Многія мастакі былі непасрэднымі ўдзельнікамі ваенных падзей і стварылі эпічную пластычную паэму пра жыццё чалавека ва ўсёй яго складанасці, пра подзвіг і ахвярнасць, абавязак і прызначэнне... Мастацкая спадчына захоўвае велізарную колькасць работ, прысвечаных тэме Вялікай Айчыннай вайны. Дадзены праект прэзентуе ўсяго 15 твораў-хронік такіх мастакоў, як Р. Кудрэвіч, Я. Ціхановіч, Л. Шчамялёў, Л. Асядоўскі, М. Данцыг, М. Рыжыкаў; П. Гаўрыленка, І. Ахрэмчык, П. Дурчын, М. Савіцкі; В. Волкаў, П. Масленікаў, Л. Асецкі і І. Капелян. Скарыстаўшыся qr-кодам, змешчаным на плакаце, вы зможаце ажыццявіць віртуальнае падарожжа па ўсёй пастаяннай экспазіцыі музея.

Праект «80-Артхроніка вызвалення» — гэта сімвал пераемнасці пакаленняў і шанавання подзвігу беларускага народа. Дасягнуты мір мы памятаем і цэнім кожны дзень.

Рэкламна-выставачны праект усе жадаючыя змогуць убачыць у падземным пешаходным пераходзе станцыі метро «Кастрычніцкая» (выхад да ГУМа, Кастрычніцкай плошчы і Палаца Рэспублікі) да 15 ліпеня 2024 г

  • Время работы: Пн. - вс. 11:00 - 19:00, касса до 18:30
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно